паслу́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.

1. Дзеянне, якое прыносіць карысць, дапамогу іншаму.

Сяброўская п.

Прапанаваць свае паслугі.

Мядзведжая п. (няўмелая дапамога, паслуга, якая прыносіць толькі шкоду).

2. мн. Бытавыя выгоды, якія даюцца каму-н.

Усе віды паслуг.

Бюро добрых паслуг.

Камунальныя паслугі (водаправод, асвятленне і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслу́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паслу́га паслу́гі
Р. паслу́гі паслу́г
Д. паслу́зе паслу́гам
В. паслу́гу паслу́гі
Т. паслу́гай
паслу́гаю
паслу́гамі
М. паслу́зе паслу́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паслу́га ж.

1. услу́га, одолже́ние ср., любе́зность;

зра́біць ~гу каму́е́будзь — оказа́ть услу́гу (любе́зность), сде́лать одолже́ние кому́-л.;

2. только мн., уст. услуже́ние, послу́га;

быць на ~гах у каго́е́будзь — находи́ться в услуже́нии у кого́-л., быть на послу́гах у кого́-л.;

мядзве́джая п. — медве́жья услу́га;

да ва́шых паслу́г — к ва́шим услу́гам;

плаці́ць ~гай за ~гу — плати́ть услу́гой за услу́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслу́га, ‑і, ДМ ‑лузе, ж.

1. Дзеянне, учынак, які прыносіць карысць, дапамогу каму‑н. Сяброўская паслуга. Прапанаваць свае паслугі. □ І выраз твару і ўся постаць селяніна сведчылі аб тым, што ён гатовы зрабіць паслугу добраму чалавеку. Колас. Сяброўкі хацелі ўхутаць яе трэцяй коўдрай, але Юля адмаўлялася ад усялякіх паслуг. Грамовіч. Кладучыся, .. [Карызна] заўважае на сваім ложку свежую, чыстую бялізну: апошняя сямейная паслуга Марыны Паўлаўны. Зарэцкі. Паслугу ўсе прымаюць, ды часта яе забываюць. Прыказка.

2. толькі мн. (паслу́гі, ‑слуг). Работа, што выконваецца для задавальнення чыіх‑н. патрэб. — Разведчыца з’явілася са сваімі паслугамі да Рыбіна сама. Пестрак. Чалавек для паслуг яму [Ліндэ] быў патрэбны. Бядуля. // Гаспадарча-бытавыя або іншыя выгоды. Камунальныя паслугі. Паслугі бібліятэк.

•••

Бюро добрых паслуг гл. бюро.

Да вашых (тваіх) паслуг — выражэнне ветлівасці, якое паказвае гатоўнасць да чаго‑н.

Да яго (нашых, іх і пад.) паслуг — хто (што) можа быць у чыім‑н. распараджэнне.

Мядзведжая паслуга — няўмелая паслуга, якая замест дапамогі прыносіць цяжкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паслу́га ’слугі’, ’дзеянне, учынак, якія прыносяць карысць, дапамогу каму-н.’, паслу́гі ’аплачваемая работа для задавальнення чыіх-небудзь патрэб’ (ТСБМ, Нік. Очерки; Нас.). Укр. послу́гапаслуга’, ’слуга’, рус. послу́гапаслуга, служба на каго-н.’, ’заслуга’, ’выкананне прыгонных работ, шарварак’, польск. posługa ’выкананне работы заказчыка, гаспадара’, posługi ’нясталая, часовая работа’, ’прыслуга’, чэш. posluha ’паслугі’, ’служанка’, ’пасыльны’, славац. posluha ’праца прыслугі’, серб.-харв. по̏слуга ’прыслуга, абслугоўваючы персанал’, ’абслугоўванне’, ’пракат’, макед. послуга ’абслугоўванне’, ’пракат’. Утворана ад дзеяслова poslužiti < služiti < sluga. Магчыма, самастойнае ўтварэнне ў паасобных славянскіх мовах. Сюды ж паслу́жкапаслуга’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паслуга, прыслуга

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

інтэрнэ́т-паслу́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-паслу́га інтэрнэ́т-паслу́гі
Р. інтэрнэ́т-паслу́гі інтэрнэ́т-паслу́г
Д. інтэрнэ́т-паслу́зе інтэрнэ́т-паслу́гам
В. інтэрнэ́т-паслу́гу інтэрнэ́т-паслу́гі
Т. інтэрнэ́т-паслу́гай
інтэрнэ́т-паслу́гаю
інтэрнэ́т-паслу́гамі
М. інтэрнэ́т-паслу́зе інтэрнэ́т-паслу́гах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дабрадзе́йства, ‑а, н.

Добрая справа, паслуга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

послу́га уст. паслу́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

услу́га паслу́га, -гі ж.;

оказа́ть услу́гу зрабі́ць паслу́гу (ла́ску);

медве́жья услу́га мядзве́джая паслу́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)