быць на ~гах у каго́-не́будзь — находи́ться в услуже́нии у кого́-л., быть на послу́гах у кого́-л.;
◊ мядзве́джая п. — медве́жья услу́га;
да ва́шых паслу́г — к ва́шим услу́гам;
плаці́ць ~гай за ~гу — плати́ть услу́гой за услу́гу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паслу́га, ‑і, ДМ ‑лузе, ж.
1. Дзеянне, учынак, які прыносіць карысць, дапамогу каму‑н. Сяброўская паслуга. Прапанаваць свае паслугі. □ І выраз твару і ўся постаць селяніна сведчылі аб тым, што ён гатовы зрабіць паслугу добраму чалавеку.Колас.Сяброўкі хацелі ўхутаць яе трэцяй коўдрай, але Юля адмаўлялася ад усялякіх паслуг.Грамовіч.Кладучыся, .. [Карызна] заўважае на сваім ложку свежую, чыстую бялізну: апошняя сямейная паслуга Марыны Паўлаўны.Зарэцкі.Паслугу ўсе прымаюць, ды часта яе забываюць.Прыказка.
2.толькімн. (паслу́гі, ‑слуг). Работа, што выконваецца для задавальнення чыіх‑н. патрэб. — Разведчыца з’явілася са сваімі паслугамі да Рыбіна сама.Пестрак.Чалавек для паслуг яму [Ліндэ] быў патрэбны.Бядуля.// Гаспадарча-бытавыя або іншыя выгоды. Камунальныя паслугі. Паслугі бібліятэк.
•••
Бюро добрых паслуггл. бюро.
Да вашых (тваіх) паслуг — выражэнне ветлівасці, якое паказвае гатоўнасць да чаго‑н.
Да яго (нашых, іх і пад.) паслуг — хто (што) можа быць у чыім‑н. распараджэнне.
Мядзведжая паслуга — няўмелая паслуга, якая замест дапамогі прыносіць цяжкасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслу́гаж. Dienst m -es, -e, Díenstleistung f -, -en, Gefälligkeit f -, -en;
карыста́цца паслу́гамі Díenste in Ánspruch néhmen*;
я да Ва́шых паслу́г ich stehe zu Íhren Díensten [Íhnen zu Díensten]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Паслу́га ’слугі’, ’дзеянне, учынак, якія прыносяць карысць, дапамогу каму-н.’, паслу́гі ’аплачваемая работа для задавальнення чыіх-небудзь патрэб’ (ТСБМ, Нік. Очерки; Нас.). Укр.послу́га ’паслуга’, ’слуга’, рус.послу́га ’паслуга, служба на каго-н.’, ’заслуга’, ’выкананне прыгонных работ, шарварак’, польск.posługa ’выкананне работы заказчыка, гаспадара’, posługi ’нясталая, часовая работа’, ’прыслуга’, чэш.posluha ’паслугі’, ’служанка’, ’пасыльны’, славац.posluha ’праца прыслугі’, серб.-харв.по̏слуга ’прыслуга, абслугоўваючы персанал’, ’абслугоўванне’, ’пракат’, макед.послуга ’абслугоўванне’, ’пракат’. Утворана ад дзеяслова poslužiti < služiti < sluga. Магчыма, самастойнае ўтварэнне ў паасобных славянскіх мовах. Сюды ж паслу́жка ’паслуга’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паслуга, прыслуга
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)