паня́цце

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паня́цце паня́цці
Р. паня́цця паня́ццяў
Д. паня́ццю паня́ццям
В. паня́цце паня́цці
Т. паня́ццем паня́ццямі
М. паня́цці паня́ццях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паня́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве; ідэя чаго-н.

П. прыбавачнай вартасці.

2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

Даць п. пра што-н. Мець п. аб чым-н.

3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняці́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паня́цце ср., в разн. знач. поня́тие;

п. прыба́вачнай ва́ртасці — поня́тие приба́вочной сто́имости;

п. трохвуго́льніка — поня́тие треуго́льника;

малаакрэ́сленае п. — растяжи́мое поня́тие;

мець п. аб чым-не́будзь — име́ть поня́тие о чём-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паня́цце, ‑я, н.

1. Адна з форм адлюстравання свету ў мысленні чалавека, якая ўзнікае як вылучэнне і абагульненне прадметаў пэўнага класа. // Разуменне, якое адлюстроўвае найбольш агульныя істотныя ўласцівасці, сувязі і адносіны прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці. Паняцце трохвугольніка. Паняцце прыбавачнай вартасці. □ У паняцце «беларуская мова» ўваходзіць як беларуская літаратурная мова, так і народная мова ва ўсёй сукупнасці яе разнастайных гаворак. Юргелевіч.

2. Уяўленне аб чым‑н.; веданне чаго‑н. Кожная вышывальшчыца павінна мець паняцце аб колерах. Данілевіч. // звычайна мн. (паня́цці, ‑яў). Сукупнасць поглядаў на што‑н.; ўзровень разумення чаго‑н. Па вобразу жыцця і па паняццях земляробчы клас усёй Заходняй Еўропы прадстаўляе як бы адно цэлае. Лушчыцкі. // Разм. Здольнасць разабрацца ў чым‑н.; разуменне, меркаванне. [Дзед Сымон:] — Я вось так гляджу: павінен чалавек да ўсяго мець паняцце. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паня́цце ’адна з форм адлюстравання свету ў мысленні чалавека; уяўленне аб чым-н.; веданне чаго-н.’ (ТСБМ). З рус. поня́тие ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́лас, -у, м. (спец.).

Агульнае паняцце меладычнага, песеннага пачатку ў музыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адця́гнены, -ая, -ае.

Абстракгны.

Адцягненае паняцце.

Адцягненае мысленне.

|| наз. адця́гненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глухаві́ца

‘персаніфікаванае паняцце, як асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. глухаві́ца
Р. глухаві́цы
Д. глухаві́цы
В. глухаві́цу
Т. глухаві́цай
глухаві́цаю
М. глухаві́цы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

глухаві́ца

‘персаніфікаванае паняцце, як асоба’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. глухаві́ца
Р. глухаві́цы
Д. глухаві́цы
В. глухаві́цу
Т. глухаві́цай
глухаві́цаю
М. глухаві́цы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

глядаві́ца

‘персаніфікаванае паняцце, як асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. глядаві́ца
Р. глядаві́цы
Д. глядаві́цы
В. глядаві́цу
Т. глядаві́цай
глядаві́цаю
М. глядаві́цы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)