падбе́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. падбе́л
Р. падбе́лу
Д. падбе́лу
В. падбе́л
Т. падбе́лам
М. падбе́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падбе́л, -лу м., бот.

1. подбе́л;

2. обл. тысячели́стник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падбе́л, ‑у, м.

Лекавая расліна сямейства складанакветных з шырокімі лістамі, пакрытымі спаднізу белымі варсінкамі, і жоўтымі кветкамі. На рачных абрывах гараць залатыя чародкі падбелу з яшчэ кволымі бязлістымі сцяблінкамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падбе́л ’расліна падбел, Tussilago farfara L.’ (ТСБМ, Шат., Касп., Кіс., Бейл., Сл. ПЗБ), ’крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (Шат., Кіс., Бяльк., Сл. ПЗБ, Арх. ГУ, лельч.; Бейл.), подбе́л ’розныя дзікія і культурныя расліны з белымі кветкамі ці апушэннем’ (ТС), подбі́ў ’крываўнік звычайны’ (Маш.). Рус. подбе́л назвы розных раслін, у тым ліку Tussilago farfara L., укр. підбі́л ’тс’, польск. podbiał ’Tussilago farfara L.’, чэш. podběl, серб.-харв. по̏дбел, по̏дбео ’тс’, славен. podbeľ. Прасл. podъbelъ. Да бе́лы (гл.) (Махэк₂, 466).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мать-и-ма́чеха ж., бот. падбе́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляпешнік ’алешнік’, ’альховыя кусты з гразкімі месцамі і сенажатнымі лажкамі’ (слаўг., Яшк.; Касп., Мат. Гом.), ’аер’ (ТС). Укр. лепішник ’асака’, лепешни́к, лепешня́к ’чарот лясны’, рус. лепёшник ’аер, ірны корань’, Acorus calamus L.’, смал. ’зараснікі альхі’, калін. шелеп ’алешнік’ (з перастаноўкай зычных), кур. ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ разан. ’мальва’, ніжагар.падбел’, алан. лепешня́к ’нізкі вярбіннік або алешнік’, варон. лепёшечник ’трыпутнік’, сарат. ’алтэй’; польск. lepiaśnik, lepiężnik ’белакапытнік, Pelasites Mill.’, ’падбел’, якія Слаўскі (4, 166) лічыць запазычаннем з усх.-слав. моў. У зах.- і паўд.-слав. мовах (славен. lepeník, lepíšпадбел’) з кораня lop‑/lap‑. Можна меркаваць, што тут зліліся ў адну некалькі лексем: ад ле́пест (гл.) і лексемы са значэннем ’алешнік’, запазычаныя з фін., карэльск. leppä, эст. lepp ’алешына’ (Каліма, 152; Фасмер, 2, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпіх ’аер, Acorus calamus L.’ (Бейл.). Укр. лепеха́ ’тс’, польск. вілен. lepiech, рус. лепех, лепешник ’тс’, лепёшникпадбел, Tussilago farfara L.’, серб.-харв. ле̏пух, славен. lepuh. Міждыялектныя адносіны спрыялі мене карэннай галоснай у ‑э‑. Да лопух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маташнік1 лекавы ’белакапытнік гібрыдны, Petasites hybridus (L.) Gaertu’ (маг., Кіс.). Укр. мато́чник ’Petasites officinalis’. Назва расліны перанесена з ма́тачнік5 паводле падабенства формы ліста (як і назва падбел — ва ўкр., рус., чэш. мовах).

Маташнік2 ’залозніца крылатая, Scrophularia alata Gilib.’ (маг., Кіс.). Няясна. Магчыма, да ма́ціца (гл.), ’галоўны корань у дрэве’ паводле падабенства: у залозніцы таксама корань вялікі, вузлаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюснік1 ’лішай на дрэве, асабліва на дубе, Lichen palmenaria’ (Нас.). Відаць, адаптаваны балтызм. Параўн. літ. pliūsnė ’лісцесцябловы мох, Neckera crispa’.

Плю́снік2падбел, Tussilago farfara L.’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 4, 20), паходзіць з літ. pliūsnė ’тс’.

Плю́снік3 ’аер. плюшнік, Acorus calamus L.© плюсни, плюс- цяг ’касач, Iris L.’ (баран., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць з літ. pliuše ’трыснёг’ (Грынавяцкене, тамсама, 4, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́тачнік1, маточнік ’ячэя ў сотах, дзе выводзіцца пчаліная матка’, ’скрыначка для адсадкі пчалінай маткі пры раенні’ (ТСБМ, Бес., Шат., Некр., Анох., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Бел. хр. дыял.; ашм., З нар. сл.), слаўг. ма́тышнік ’тс’ (Нар. сл.), матачніца ’тс’ (віл., З нар. сл.; Мат. Гом.), ма́тушнік ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. ма́точник ’тс’, рус. ма́точник, свярдл. ма́точница ’скрыначка для пчалінай маткі’, польск. matecznik, чэш. matečník, серб.-харв. ма̏тичњак, макед. матичник. Культурнае слова, утворанае ў паўд.-слав. мовах ад матица ’матка ў пчол’, а ў паўночных ад матка, matka.

Ма́тачнік2 ’сярэдзіна пушчы, цалкам недасягальная, у якой жыве лясун’ (Багд.). З польск. matecznik ’тс’.

Ма́тачнік3, ма́тъчнік ’зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (маг. Кіс.; міёр., Жыв. сл.). Назва паходзіць ад матка ’маці’, параўн. польск. Panny Marii len, ст.-чэш. len Matky Boží ’лён багамацеры’, аналагічна ням. unser Frauen Flachs.

Ма́тачнік4 ’чабор звычайны, Thymus serpyllum L.’ (рэч., добр., ветк., Мат. Гом.). У аснове гэтай назвы, як і інш. слав.: укр. матеріду́шка, богоро́дская (богоро́дицына) трава, ст.-польск. macierza duszka, суч. macierzanka, чэш. mateřídouška, славац. materina duška, славен. materna dušica, харв. materina dušica, ляжыць першаснае значэнне ’душа багародзіцы — дзевы Мэрыі, маці Харыста’, звязана з прыемным пахам краскі (Махэк, Jména, 202). Бернекер (1, 235) у аснову матывацыі кладзе пчаліную матку і пах, які прыцягвае пчол. Фасмер (2, 582) прытрымліваецца таго веравання, што ў гэту расліну ператварылася маці, якая рана памерла (гл. мацярдушка).

Ма́тачнік5, ма́ташнік (брасл., віл., даўг., швянч., Сл. ПЗБ) ’падбел звычайны, Tussilago farfara L.’, астрав. ’настой падбелу’ (Сл. ПЗБ), ’падбел’ (маг., Смал., Кіс.; Нас.). Рус. паўн., смал., ёнаў. (ЛітССР), прэйл. (ЛатССР) ма́точник ’тс’. Ад ма́тка ’пчаліная матка’: падбел з’яўляецца добрай пераноснай і нектараноснай раслінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)