нядба́йнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нядба́йнік нядба́йнікі
Р. нядба́йніка нядба́йнікаў
Д. нядба́йніку нядба́йнікам
В. нядба́йніка нядба́йнікаў
Т. нядба́йнікам нядба́йнікамі
М. нядба́йніку нядба́йніках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нядба́йнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто нядбайна адносіцца да сваіх абавязкаў, да справы. Разам з іншымі рабочымі Вроня змагаецца з безгаспадарнасцю, з нядбайнікамі, з-за якіх шмат прадукцыі ідзе ў брак. Кудраўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́лтус, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., лаянк.).

Нядбайнік, гультай, дурань; невук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядба́йніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да нядбайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плятры́га (зневаж.) ’нядбайнік’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лотр, латруга (гл.) і пляту́н < плятаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безде́льник

1. разг. гульта́й, -тая́ м., ло́дар, -ра м.;

2. бран. нядба́йнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нядба́йла ’гультай, бестурботны чалавек’ (Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), нядба́йлік ’тс’ (Янк. 1, ТС), нядбайнік ’тс’ (лунін., Шатал.; Мат. Гом.), нядба́йліца ’тс’ (Сцяшк.), нядба́ліца ’тс’ (бялын., Янк. Мат.; Гарэц., Сл. ПЗБ), нядба́йніца (лунін., Шатал., Мат. Гом.), нядба́йліска ’тс’ (Сцяц.). Да дбаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабіндзюга́цца ’ад гультайства стаць бадзягай’ (Нас.). Да пера- (гл.) і біндзюга́цца ’быць гуляшчым, бадзякай, гультаём’, якое ад біндзюга(йла) (гл.) < літ. biñdė ’гультай’, bìndza ’гультай, нядбайнік; бадзяка’ (Аткупшчыкоў. Лекс. балтызмы, 34–35; Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Параўн. таксама бі́ндус ’гультай’, біндзю́к ’хлапчук — гультай і гарэза’, укр. бинджук ’гультай, абібок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туля́цца ‘хавацца’, ‘бадзяцца без прытулку’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп., Сержп. Прымхі, ТС, Ян., Байк. і Некр.), ‘ухіляцца ад работы, гультаяваць’ (Некр. і Байк., Жд. 2), ‘хадзіць без работы, ацірацца’ (Бір., ТС), ‘хадзіць, прыгнуўшыся ды за нешта хаваючыся’ (Варл.), ‘імкнуцца пазбегнуць чаго- або каго-небудзь, хавацца’: tulájecsa, jak sabáka ad much (Федар. 4), туляцца па завуголлю ‘хавацца ад непажаданых сустрэч, пазбягаць сустрэчы з кім-небудзь’ (Нік., Оч., ТС, Растарг.), ст.-бел. тулятися, тулатися, тулятисе ‘хадзіць без пэўнай мэты, бадзяцца’ (Скарына; Александрыя; 1610 г., ГСБМ). Укр. ту́лятися, туля́тися ‘блукаць, бадзяцца’, ‘гараваць, жывучы ў чужых людзей’, рус. дыял. туля́ться ‘хавацца, бадзяцца’, польск. tułać się ‘хадзіць без мэты’, чэш. toulati se, славац. túľaťsa ‘тс’, харв. tȕlati ‘бадзяцца’, túlati se ‘хадзіць ціха, нібы крадучыся’, макед. дыял. тула се ‘бадзяцца, валачыцца’ (МЈ, 10, 1–2, 105). Прасл. дыял. *tulati sę ‘бадзяцца, туляцца, хадзіць крадком, употайкі’, на думку Борыся (Etymologie, 365), адносна позняя інавацыя часткі праславянскіх дыялектаў (без лужыцкіх моў) — дзеяслоў шматразовага дзеяння ад прасл. *tuliti sę ‘завівацца’, ‘нагінацца, горбіцца’, гл. туліць, туліцца, першаснае значэнне было ‘згінаць, прыгінацца, хавацца ідучы’ (Борысь, 653–654; ЕСУМ, 5, 674; Брукнер, 584). Махэк₂ (648) выводзіць з *lutati ‘бадзяцца’, што цяжка даказаць, як і вывядзенне з лат. tūlʼat, tūlʼāties ‘хадзіць без працы, бадзяцца’ (Блесэ, SB, 5, 25) беларускага туляцца, што, паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 149), вельмі сумніўна, бо не прымаецца пад увагу матэрыял іншых славянскіх моў. Сюды ж туля́ць ‘хаваць (напр., ад рэкруцтва)’ (Нас.), туле́нне ‘хаванне, прытулак’ (Нас.), туля́нне ‘хавацца ў розных кутках’ (Нас., Бяльк.); ту́ляннік, туля́ньніца ‘той, хто ўхіляецца (ад працы і інш.)’ (Юрч. СНЛ); туля́га ‘бадзяга, чалавек, які пазбягае сустрэчы’ (ТСБМ, Сцяшк.), ‘баязлівец, нерашучы чалавек’ (ТСБМ), ‘бяздомнік’ (Некр. і Байк.), туляя́ ‘гультай, нядбайнік’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)