няго́

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Няго́ ’няўжо’ (Бяльк., Яўс., Крыў., Дзіс.), няго́, няго́ж, няго́ш ’тс’ (Касп., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), параўн. таксама няўго́ ’тс’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што няўжо́ (гл.), рус. неужели ’тс’; (ў)го замест ўжо, відаць, адлюстроўвае старажытную варыянтнасць часціц *‑go і *‑že, параўн. прасл. *nego/neže, ESSJ SG, 2, 455; гл. таксама ужэ́, угэ́, уге́, ’ужо’ (ТС). Меркаванне пра запазычанне бел. няго́, няўго́ з літ. niaugù ’тс’ (Грынавяцкене і інш., Baltistica, III (1) Priedas, 72) у святле сказанага вышэй здаецца недастаткова абгрунтаваным, хутчэй мела месца арэальная падтрымка пры захаванні архаізма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няго́ж ’а як жа, так, напэўна’ (віц., Хрэст. дыял.), сюды ж аняго́ж ’так’, аня́‑ж ’а як жа’ (віц., Мат.). Гл. няго́, семантыку добра тлумачыць няго́‑не ’тс’ (Др.-Падб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўжо́ (не ўжо, неўжо) ’няўжо, хіба’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), неўжэ́ ’тс’ (Пятк., ТС, Ян.), сюды ж няўжо́ ж (не ўжо‑жъ) ’хіба, няўжо; а як жа’ (Нас.), няўжож ’няўжо’ (Яруш.), неўжож ’тс’ (Мядзв.), неўжэ ж ’няўжо; так, ага, а як жа’ (ТС), нывжэж ’а як жа’ (брэсц., Нар. лекс.), укр. невже ’няўжо’, рус. дыял. невжо, неуж ’тс’. З не і ўжо (*(j)uže), параўн. рус. уж не плачет ли он? (ESSJ SG, 2, 473; Фасмер, 3, 69). Параўн. няўго, няго (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня1, ня‑ня ’выгукі, якімі падзываюць сабаку’ (ТС), ня‑ня‑ня ’падзыўныя для кароў’ (ДАБМ, камент. 895), укр. ня, ня‑ня ’падкліканне сабакі’. Відаць, «спешчаны» варыянт да на, на‑на ’тс’ (гл.), параўн., аднак, балг. дыял. нё‑не ’падзыўныя для каровы ці вала’.

Ня2 ’не; хіба’ (Касп.), ’не; няўжо’: ня ты ня ведыіш (Бяльк.). З не (не-) у выніку якання і адсячэння другой часткі ў няво́, няго́ ’тс’, параўн. смал. ня ’тс’: ня у вас нет? (СРНГ), маг. ня не, якое Карскі (2–3, 83) тлумачыць па-руску ’ужели нет?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўго́ (неуго́) ’няўжо; хіба’ (Нас.), ’няўжо’ (Бяльк.), няўго́‑ш ’вядома, безумоўна’ (Воўк-Лев., Татарк.), неўгэ́ ’няўжо’ (ТС). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што і рус. неужели ’няўжо’, дзе ‑го непалатальны варыянт да *že, гл. ж, жа (ESSJ SG, 1, 335). Меркаванне пра запазычанне з літ. niaugù ’няўжо’ (Грынавяцкене–Мацкевіч, Baltistica, III (1) Priedas, 1989, 72) спрэчнае, паколькі чаргаванне ‑go/‑že вядома шмат якім славянскім мовам (ESSJ SG, 1, 310), параўн. таксама угэ/ужэ ’ужо’ (ТС); пад балтыйскім уплывам магла адбыцца манафтангізацыя спалучэння ‑яў‑ > ‑я‑, гл. няго́ ’няўжо’. Параўн. няўжо́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)