непрыкме́тны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
непрыкме́тны |
непрыкме́тная |
непрыкме́тнае |
непрыкме́тныя |
| Р. |
непрыкме́тнага |
непрыкме́тнай непрыкме́тнае |
непрыкме́тнага |
непрыкме́тных |
| Д. |
непрыкме́тнаму |
непрыкме́тнай |
непрыкме́тнаму |
непрыкме́тным |
| В. |
непрыкме́тны (неадуш.) непрыкме́тнага (адуш.) |
непрыкме́тную |
непрыкме́тнае |
непрыкме́тныя (неадуш.) непрыкме́тных (адуш.) |
| Т. |
непрыкме́тным |
непрыкме́тнай непрыкме́тнаю |
непрыкме́тным |
непрыкме́тнымі |
| М. |
непрыкме́тным |
непрыкме́тнай |
непрыкме́тным |
непрыкме́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
непрыкме́тны, см. непрыме́тны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць. Ішлі [хлопцы] вузкай, амаль непрыкметнай сцежкай. Шашкоў. Мне да болю жыццё падабаецца — Я нідзе ў ім не бачу драбніц: Мора бурнай вады сабіраецца З рэк, якія з крыніц пачынаюцца, З непрыкметных маленькіх крыніц. Непачаловіч. // Які не кідаецца ў вочы. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметпая сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх. Чарнышэвіч. Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на .. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных]. Брыль. // Які ледзь адчуваецца, нязначны, невялікі. Непрыкметныя змены.
2. Які не вылучаецца сярод іншых; нявідны. Старастам быў пастаўлены ўпарты аднаасобнік Ларывон Бугай, вельмі маўклівы і непрыкметны чалавек. Шамякін. — Ціхі быў чалавек [Нічыпар], спакойны і ўжо, мабыць, залішне непрыкметны. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыкме́тны і непрыме́тны, -ая, -ае.
1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць; нязначны.
Непрыкметная крынічка.
Прайсці непрыметна (прысл.).
2. Які не вылучаецца сярод іншых.
Н. чалавек.
|| наз. непрыкме́тнасць, -і, ж. і непрыме́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тае́мны, -ая, -ае.
1. Схаваны, невядомы, непрыкметны для іншых.
2. Загадкавы, невядомы, акружаны тайнай.
3. У якім схавана тайна.
|| наз. тае́мнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неприме́тный непрыме́тны, разг. непрыкме́тны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
невыда́тны, ‑ая, ‑ае.
Які нічым не вылучаецца сярод іншых; непрыкметны. Невыдатны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неосяза́емый неадчува́льны; (незаметный) непрыме́тны, разг. непрыкме́тны; см. осяза́емый 2.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
найбліжэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
Самы блізкі. У адным з найбліжэйшых альховых кустоў, нядаўна пакрытых свежым лісцем, ізноў зацёхкаў непрыкметны салавей. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незаме́тный непрыме́тны, разг. непрыкме́тны; (незначительный) нязна́чны; (не выдающийся) не выда́тны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)