недаро́слы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недаро́слы недаро́слая недаро́слае недаро́слыя
Р. недаро́слага недаро́слай
недаро́слае
недаро́слага недаро́слых
Д. недаро́сламу недаро́слай недаро́сламу недаро́слым
В. недаро́слы (неадуш.)
недаро́слага (адуш.)
недаро́слую недаро́слае недаро́слыя (неадуш.)
недаро́слых (адуш.)
Т. недаро́слым недаро́слай
недаро́слаю
недаро́слым недаро́слымі
М. недаро́слым недаро́слай недаро́слым недаро́слых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недаро́слы недоро́слый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недоро́слый недаро́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закажане́лы, -ая, -ае (разм.).

Недарослы з-за дрэннага догляду, запушчанасці; зачахлы.

Закажанелае парася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слесарчу́к, ‑а, м.

Разм. Памочнік або вучань слесара (звычайна недарослы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кару́зленькі ’невысокі, недарослы’ (Нар. словатв.). Гл. карузлых.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закажане́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Недарослы з-за дрэннага догляду, запушчанасці; зачахлы, здрабнелы. На сялянскіх вазах дзядзькі прадавалі вялую бульбу, кавалак тонкага сала, закажанелае парася. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кундзі́льнедарослы’ (Яўс.). Да кундыль (гл.). Сувязь гэтых слоў пацвярджаецца каш. kuundäl ’малое дзіця’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́длетак ’маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда’, ’блазан, недарослы, дзіця’ (ТСБМ, Некр., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), по́дляцень, подлётыш ’птушаня’ (Мат. Гом.), падляту́ха ’дзяўчынка-падлетак’ (Сл. рэг. лекс.). Ад падлятаць < лятаць. Першапачаткова ’птушаня, якое вучыцца лятаць’, потым — ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’. Параўн. рус. падлётух ’тс’, польск. podlotek ’тс’. Семантыка, несумненна, у выніку узаемадзеяння блізкіх па форме падлётак ’птушаня, якое крыху лятае’ (гл.) і падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (гл.), ад ле́та ’год’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́шчык1, мн. л. пі́шчыкі ’адросткі пер’яў пасля лінькі птушак’ (лун., в.-дзв., барыс., Шатал.; лях., івац., клец., ЛА, 1; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.): ’рагавы стрыжань пяра’ (віц., мядз., маг., чавус., мсцісл., драг., ЛА, 1; мядз., Нар. сл.). Да пішч2 (гл.). Параўн. таксама чэш. pisk ’зародак пяра, стрыжань пяра’ (Махэк₂, 451), лат. pīkste ’стрыжань пяра’ (Мюленбах-Эндзелін, 24, 230), а таксама Варбат (Этимология–1976, 35–38) і Бязлай (3, 40).

Пі́шчык2 ’дудачка, якой прывабліваюць птушак’, ’дудачка з зялёнага сцябла жыта ці чароту’, ’трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку духавых музычных інструментаў’, ’свістулька’, ’свісток’ (ТСБМ, Нас., Дэмб. 1; Нік. Очерки; Гарэц., Касп., Шат., Варл.), ’клавіш у гармоніку’ (Гарэц.; Бяльк.; Юрч. СНС). Да пішчаць, піск, пішчаль (гл.).

Пішчык3, мн. л. пішчыкі ’кончыкі пальцаў рук ці ног’ (шчуч., Нар. лекс.; слуц., Нар. словатв.; (’на руках’) астрав., Сл. рэг. лекс.; Бір. Дзярж.; Мат. Маг.; чырв., З нар. сл.). Да пішч2: кончыкі пальцаў асацыююцца з адросткамі (дрэў, раслін).

Пішчык4 ’слабы чалавек, худы, недарослы, някрэпкі’ (Нас.), у выніку пераносу значэння ’перадсмяротнае хрыпенне’ ў лексемы пішчыкі (гл.) > ’слабы, хворы, кволы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)