неда... прыстаўка.
Складаная прыстаўка, якая надае знач. непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напр.: недабраць, недавыканаць, недаспелы, недаразвіты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неда...
Складаная прыстаўка, якая надае дзеясловам і вытворным ад іх словам значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напрыклад: недабачыць, недаесці, недаважыць, недашыць, недабраць, недасеяць, недарабіць, недаацаніць, недаспелы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Неда- прэфіксальны комплекс у складзе слоў тыпу недаесці, недасеяць, недаспелы і пад., што надае дзеясловам і вытворным ад іх значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, якасці і г. д., утварыўся аб’яднаннем адмоўя не з прыстаўкай да‑ ў дзеясловах: не дакурыць > недакурыць, параўн. недаку́рак ’акурак’ (карэл., Нар. словатв.) або ў спалучэнні з прыназоўнікам да, параўн. недарэчны ’неразумны, дзіўны, бесталкова з не да рэчы; пазней пры дапамозе гэтага прыставачнага комплекса ўтвараюцца словы, якія могуць не мець суадносных утварэнняў без не-, параўн. недабача́ць ’дрэнна бачыць’ (Расторг.), недамага́ць ’адчуваць недамаганне’ (Сл. ПЗБ). Утварэнні тыпу недачалаве́к ’непаўнацэнны чалавек’ узніклі, відаць, як калькі з ням. Untermensch ’тс’. Параўн. Махэк₂, 393.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Недакорміш ’худы’ (Марц.). З недакарміць ’недастаткова выкарміць’, гл. неда-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недатопак ’атопак, стаптаны лапаць’ (пух., Жыв. сл.). З неда- (гл.) і таптаць па ўзору атопак ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недахва́т ’недастача’, недохва́т ’нястача, беднасць; недахоп, брак’ (ТС), недахва́тка ’тс’ (Растарг.), недахва́тнасць ’недахоп’ (Мат. Маг.). З неда- і хвата́ць ’хапаць; быць дастатковым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недахоп ’памылка, хіба; патрэба ў чым-небудзь’ (ТСБМ), недохо́п ’нястача’ (ТС). З неда- ’недастаткова’ і хапа́ць ’быць у патрэбнай колькасці’ і інш., параўн. недахва́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Недабой ’загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам’ (гродз., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.; Жд. 1). Ад недабіць, з не- (гл.) і дабіць ’прыбіць’, параўн. недасек ’тс’, гл. неда-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Недапошлы ’хворы’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- ’дастаткова’ (гл.) і пайсці, параўн. недошлы ’слабы, хваравіты’, што, магчыма, з’яўляецца зыходнай формай для названага слова, узнікшага пад уплывам слоў тыпу пошліна ’хвароба, пошасць’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недапе́ка ’дурань, дурніца’ (Яўс.), недапёка ’недавучка’ (Нас.), ’нязграбны чалавек’, недапе́клы, ’не зусім разумны’, недапе́чаны, недапячоны ’тс’ (Сл. ПЗБ), з неда- ’недастаткова’ і пячы́ (іранічна), параўн. недапе́чаны ’недапечаны; недавучаны; неразумны, дурнаваты’; магчымы ўплыў дзеяслова пячы́ся ’клапаціцца, даглядаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)