невысо́кі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
невысо́кі |
невысо́кая |
невысо́кае |
невысо́кія |
| Р. |
невысо́кага |
невысо́кай невысо́кае |
невысо́кага |
невысо́кіх |
| Д. |
невысо́каму |
невысо́кай |
невысо́каму |
невысо́кім |
| В. |
невысо́кі (неадуш.) невысо́кага (адуш.) |
невысо́кую |
невысо́кае |
невысо́кія (неадуш.) невысо́кіх (адуш.) |
| Т. |
невысо́кім |
невысо́кай невысо́каю |
невысо́кім |
невысо́кімі |
| М. |
невысо́кім |
невысо́кай |
невысо́кім |
невысо́кіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
невысо́кі в разн. знач. невысо́кий;
~кае дрэ́ва — невысо́кое де́рево;
н. ціск — невысо́кое давле́ние;
~кая я́касць — невысо́кое ка́чество;
быць ~кай ду́мкі аб кім-, чым-не́будзь — быть невысо́кого мне́ния о ком-, чём-л.;
н. го́лас — невысо́кий го́лос
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
невысо́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае невялікую вышыню; нізкі. Дым з невысокага коміна заўсёды калыхаўся над рачнымі хвалямі. Гартны. Адам — невысокі, каранасты хлапец з кучаравымі валасамі. Якімовіч. // Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай вышыні. Невысокая столь. □ З чыстай, у асенніх фарбах прасекі [Андрэй] выходзіць на паляну гонкага трапяткога асінніку і жмурыцца ўжо невысокаму сонцу. Ракітны.
2. Нязначны па колькасці, сіле і пад., невялікі. Невысокі ціск. Невысокая тэмпература.
3. Другарадны па якасці. Невысокі сорт тавараў.
4. Які не дасягнуў высокай ступені развіцця, дасканаласці. Невысокая кваліфікацыя.
5. Пасрэдны; адмоўны. Невысокая ацэнка.
6. Сярэдні паміж нізкім і высокім (пра гукі, голас). Невысокі тон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нізкаро́слы, -ая, -ае.
Невялікага росту; невысокі.
Н. хлопец.
Н. хмызняк.
|| наз. нізкаро́сласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пры́зба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Земляны невысокі насып уздоўж знадворных сцен хаты.
|| прым. пры́збенны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карна́цік
‘невысокі чалавек; жывёла (сабака) з кароткім хвастом або без хваста’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
карна́цік |
карна́цікі |
| Р. |
карна́ціка |
карна́цікаў |
| Д. |
карна́ціку |
карна́цікам |
| В. |
карна́ціка |
карна́цікаў |
| Т. |
карна́цікам |
карна́цікамі |
| М. |
карна́ціку |
карна́ціках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
карна́цік
‘невысокі чалавек; жывёла (сабака) з кароткім хвастом або без хваста’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
карна́цік |
карна́цікі |
| Р. |
карна́ціка |
карна́цікаў |
| Д. |
карна́ціку |
карна́цікам |
| В. |
карна́ціка |
карна́цікаў |
| Т. |
карна́цікам |
карна́цікамі |
| М. |
карна́ціку |
карна́ціках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
карана́сты, -ая, -ае.
1. Які мае тоўстыя, моцныя карані.
К. дуб.
2. Невысокі, моцнага целаскладу, шыракаплечы; каржакаваты.
Каранастая фігура.
|| наз. карана́стасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каржакава́ты, -ая, -ае.
1. Пра дрэва: нізкі, з тоўстым сукаватым ствалом.
К. дуб.
2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу (пра чалавека, яго постаць).
|| наз. каржакава́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чараві́кі, -о́ў, адз. чараві́к, -а́, м.
Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках.
|| памянш. чараві́чкі, -аў, адз. -чак, -чка, м.
|| прым. чараві́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)