невысокі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую вышыню; нізкі. Дым з невысокага коміна заўсёды калыхаўся над рачнымі хвалямі. Гартны. Адам — невысокі, каранасты хлапец з кучаравымі валасамі. Якімовіч. // Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай вышыні. Невысокая столь. ▪ З чыстай, у асенніх фарбах прасекі [Андрэй] выходзіць на паляну гонкага трапяткога асінніку і жмурыцца ўжо невысокаму сонцу. Ракітны.

2. Нязначны па колькасці, сіле і пад., невялікі. Невысокі ціск. Невысокая тэмпература.

3. Другарадны па якасці. Невысокі сорт тавараў.

4. Які не дасягнуў высокай ступені развіцця, дасканаласці. Невысокая кваліфікацыя.

5. Пасрэдны; адмоўны. Невысокая ацэнка.

6. Сярэдні паміж нізкім і высокім (пра гукі, голас). Невысокі тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)