напала́м
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| напала́м |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
напала́м, прысл.
1. На дзве роўныя часткі, надвае.
Падзяліць маёмасць н.
2. У роўнай долі з кім-н.
Наймаць кватэру н. з сяброўкай.
3. Напалавіну, у сумесі з чым-н.
Ялавічына н. са свінінай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напала́м нареч., см. папала́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напала́м, прысл.
Разм.
1. На дзве прыблізна роўныя палавіны; надвае. Зламацца напалам. Падзяліць напалам. □ Сама вялікая шаша рэжа гэтае месца напалам. Чорны. Кандрат паклаў разламаную напалам бульбіну і прыліп тварам да шыбы. Галавач.
2. У роўнай долі, на паях з кім‑н. Наймаць пакой напалам. // перан. Перажываць што‑н. разам. Ішлі на ўсход шляхамі белымі, Дзялілі напалам бяду. Панчанка.
3. Удвая. Рыгорка разарваў канверт і выняў адтуль складзены напалам лісток. Краўчанка.
4. Напалавіну, у сумесі з чым‑н. Мы пяклі праснакі Напалам з лебядою І чакалі вясны, Каб адтала кара. Броўка. Па абодва бакі дарогі стаяла няскошаная, напалам з цімафееўкай канюшына. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Напала́м ’напалову’ (Гарэц., Др.), ’на дзве роўныя часткі’ (Сл. ПЗБ), напола́м ’напалам, у роўнай долі’ (ТС). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), вынік кантамінацыі напал (гл.) і папалам, што ўяўляе прыназоўнікавае спалучэнне з формай дав. скл. падв. л., гл. поў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напа́л
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
напа́л |
| Р. |
напа́лу |
| Д. |
напа́лу |
| В. |
напа́л |
| Т. |
напа́лам |
| М. |
напа́ле |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
попола́м нареч. папала́м, напала́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пералама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца; зак.
1. Паламацца напалам.
Палка пераламалася.
2. Паламацца — пра ўсё, многае.
Крэслы пераламаліся.
|| незак. перало́млівацца, -аецца (да 1 знач.) і перало́мвацца, -аецца (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́двое нареч.
1. (пополам) напала́м, папала́м; на дзве ча́сткі;
расколо́ть на́двое раскало́ць напала́м (папала́м, на дзве ча́сткі);
2. перен. на́двае;
◊
ба́бушка на́двое сказа́ла погов. ба́бка на́двае варажы́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напапала́м, прысл.
Разм. Тое, што і напалам. «А я чула ад Аўдолі, Што папы дзесь раскалолі Усю царкву напапалам — Частка тут, а частка там». Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)