наву́шнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. наву́шнік наву́шнікі
Р. наву́шніка наву́шнікаў
Д. наву́шніку наву́шнікам
В. наву́шнік наву́шнікі
Т. наву́шнікам наву́шнікамі
М. наву́шніку наву́шніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наву́шнік м., см. наву́шнікі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наву́шнік ’вуха ў шапцы-вушанцы; спецыяльнае прыстасаванне для аховы вушэй ад холаду; прылада, якая надзяваецца на вушы для праслухоўвання гукаперадач і гуказапісаў’ (ТСБМ). Усходнеславянскае ўтварэнне ад вуха (ухо), параўн. рус. наушник, укр. наушник ’тс’; падобныя незалежныя ўтварэнні вядомы ў многіх славянскіх мовах, параўн., напрыклад, в.-луж. nawušnik ’завушніца’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наву́шнікі, -аў, адз. наву́шнік, -а, м.

1. Прылада для слухання, якая надзяваецца на вушы.

Н. да плэера.

2. Частка цёплай шапкі, якая закрывае вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду.

Апусціць навушнікі ў шапцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нау́шники мн. наву́шнікі, -каў;

нау́шник ед. наву́шнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прамыка́ць ’пратыкаць дзірку ў вусе для навушнік (Малч.). Да мыкаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́шнікнавушнік’ (Байк. і Некр., Гарэц.). Магчыма, наватвор 20‑х гадоў ад ву́ха, вушны́ для перакладу рус. наушник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наву́шнікі (ед. наву́шнік м.) нау́шники;

ша́пка з ~камі — ша́пка с нау́шниками;

н. мінашука́льніка — нау́шники миноиска́теля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наву́шнікі, ‑аў; адз. навушнік, ‑а, м.

1. Частка шапкі, якая адкладаецца на вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду. Міхась ходзіць з голымі рукамі, хоць рукавіцы ў кішэні, грудзіна заўсёды расхрыстаная, у самы вялікі мароз не апусціць навушнікаў у шапцы. Дамашэвіч.

2. Прылада для слухання гукаперадач, якая складаецца з двух слыхавых апаратаў, што надзяваюцца на вушы. Сяргей яшчэ некалькі разоў перадаў пазыўныя, паслухаў і нервова зняў навушнікі. Няхай. Каля стала белагаловы хлапчук круціць дэтэктарны прыёмнік і нешта слухае ў навушніках. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каплаву́хі ’віславухі’ (паўд.-мін., З нар. сл.; Бір. Дзярж.; слуц., Працы, 6; Растарг.), укр. капловухий, каплоухий ’тс’, рус. н.-рас., кубан. каплоухий ’тс’, ’тупы’, ’дурнаваты’, пск., цвяр. каплоух ’разявака’, свярдл. ’з малымі вушамі’. Фасмер (2, 186) суадносіць з дзеясловам клепать, балг. клепне ’звісае (ляпаючы)’, чэш. klepiti, укр. клшгати ’ляпаць’ (параўн. укр. клапоўхий. клапкий ’віславухі’). ЕСУМ (2, 374) разглядае гэту лексему як складзеную з капельнавушнік у шапцы’ і вухо ’вуха’. Магчымы, аднак, варыянт этымалогіі з кантамінацыяй лексем віславухі (або аблавухі) і лапавухі > *лаплавухі з наступным распадабненнем лл > кл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)