мышало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

Пастка для лоўлі мышэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мышало́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мышало́ўка мышало́ўкі
Р. мышало́ўкі мышало́вак
Д. мышало́ўцы мышало́ўкам
В. мышало́ўку мышало́ўкі
Т. мышало́ўкай
мышало́ўкаю
мышало́ўкамі
М. мышало́ўцы мышало́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мышало́ўка ж. мышело́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мышало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

Пастка для лоўлі мышэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́стка, арш. па́стъка ’прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Маш., Касп., Шат., Сцяшк.; КЭС, лаг.; в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), па́ска ’тс’ (гродз., брасл., шальч., астрав., Сл. ПЗБ), па́стыка ’тс’ (паўн.-усх., КЭС), ваўк.мышалоўка’ (Калосьсе, 1938, 4). Балтызм, параўн. літ. spą́staiмышалоўка, пастка’, якое з spęsti ’ставіць пастку’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 123; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 435). Пра ‑ъ‑ ў суфіксе ‑ъкa гл. Карскі, 1, 164. Аднак у гэтых аўтараў не ўлічаны ўкр. па́ста, па́стка ’пастка, мышалоўка’, у такім разе можна меркаваць аб генетычнай сувязі разглядаемай лексемы з па́шча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пула́нкамышалоўка, пастка’ (Сл. Брэс.). Калі гэта не сапсаванае пры перадрукоўцы пул ап к а < польск. pułapka ’тс’ (ад łapać ’лавіць’ гл. Банькоўскі, 2, 965), то, магчыма, утворана ад літ. pulti ’падаць’, што адлюстроўвае канструкцыю прылады з падаючай часткай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слапо́к ‘пастка, мышалоўка’: мыш прынадзіць у слапок (Маладосць, 1973, 9, 73). Параўн. укр. слоп, сліп, слопе́ць ‘тс’, рус. слопе́ц ‘тс’, польск. słop, słap, słopiec, słopki, чэш., славац. slopec, в.-луж. slapać ‘лавіць, хапаць’, н.-луж. słapaś ‘тс’. Прасл. *slopъ ‘пастка’, анаматапеічнага паходжання, параўн. шлапаць (гл.), роднаснае англ. slap ‘лёгкі ўдар, пляскач’, н.-в.-ням. schlapp ‘хлоп’, тахар. B släpp‑ ‘упасці (на зямлю)’ (Шустар-Шэўц, 1302; Фасмер, 3, 675; Бязлай, 3, 255; ЕСУМ, 5, 303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)