мы́ш

‘жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. мы́ш мы́шы
Р. мы́шы мышэ́й
Д. мы́шы мыша́м
В. мы́ш мышэ́й
Т. мы́шшу мыша́мі
М. мы́шы мыша́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мы́ш

‘прылада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. мы́ш мы́шы
Р. мы́шы мышэ́й
Д. мы́шы мыша́м
В. мы́ш мы́шы
Т. мы́шшу мыша́мі
М. мы́шы мыша́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мыш, -ы, мн. мы́шы, мышэ́й, ж.

1. Невялікі грызун з вострай мордачкай і доўгім хвастом.

2. Адно з прыстасаванняў уводу інфармацыі ў камп’ютар.

|| памянш. мы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

|| прым. мышы́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. колер (шэры).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыш ж. мышь;

ляту́чая м. — лету́чая мышь;

сядзе́ць як м. пад ве́нікам — сиде́ть затаи́в дыха́ние; сиде́ть ни жив ни мёртв;

загі́нуць як руда́я м. — пропа́сть ни за что;

надзьму́цца як м. на кру́пы — наду́ться как мышь на крупу́;

гара́ нарадзі́ла м.погов. гора́ родила́ мышь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мыш, ‑ы; мн. мышы, ‑эй; ж.

Невялікі грызун, звычайна шэрага колеру, з вострай мордачкай і доўгім тонкім хвастом. Палявая мыш.

•••

Лятучая мыш — тое, што і кажан.

Гуляць у ката і мыш гл. гуляць.

Загінуў як рудая мыш гл. загінуць.

Надзьмуцца як мыш на крупы гл. надзьмуцца.

Сядзець як мыш пад венікам (пад мятлою) гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мыш ’грызун Apodemus agrarius’ (ТСБМ, Бес., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ), драг. мэш ’тс’ (КЭС), муш (ТС), мы́ша ’тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), мы́шына ’тс’ (мсцісл., міёр., бялын., З нар. сл. і Янк. Мат.; Яруш., Бяльк.), петрык. муш ’пацук’ (ЛАПП), мыша́кмыш’ (Нар. Гом.). Укр. миш, миша, рус. мышь, польск. mysz, палаб. mois, каш. mëš, н.-, в.-луж., чэш., славац. myš, славен. mìš, серб.-харв. ми̏ш, макед., балг. мишкамыш’, макед. миш ’глухі’, ст.-слав. мышь. Прасл. myšь. Да і.-е. *mūsмыш’ (ст.-інд. mū́ṣ‑, новаперс. mūš, лац. mūs, ст.-грэч. μῡς, алб. , ст.-в.-ням. mûs, арм. muḱn), якое да *meu‑s‑ ’красці’, параўн. ст.-інд. muṣṇā́ti, moṣati крадзе’, moṣa ’злодзей’ (Міклашыч, 208; Траўтман, 191; Покарны, 743 і 753; Мее, 262; Фасмер, 3, 27; Скок, 2, 433; Бязлай, 2, 185). Трубачоў (ZfSl, 3, 1958, 676) мяркуе, што *mūs‑ — адна з табуістычных назваў жывёл — «шэрая», роднаснае да муха, мох (гл.). Тапароў (СБЯ, 1977, 77) сцвярджае, што фракійск. *mũsмыш’ легла ў аснову μοῦσ‑ > Μοῦθαι ’Музы’. Сюды ж мышае́ддзя ’рэшткі ад рэчаў, недаедзеныя мышамі’ (Грыг.), мыша́сты, муша́сты, мыша́ты, мышы́ны ’шэры, цёмна-шэры’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл; КЭС, лаг.), ’шэры конь з чорнай паласой на спіне’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мышь мыш, род. мы́шы ж.;

лету́чая мышь ляту́чая мыш, кажа́н;

полева́я мышь мыш-палёўка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мыша́сты, -ая, -ае.

Шэры, такога колеру, як мыш (пра масць коней).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палёўка, -і, ДМ -лёўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

Жывёліна атрада грызуноў, падобная на мыш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кажа́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Лятучая мыш.

Нячутна носяцца кажаны.

|| прым. кажа́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)