ло́х

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ло́х
Р. ло́ху
Д. ло́ху
В. ло́х
Т. ло́хам
М. ло́ху

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ло́х

‘самец сёмгі’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ло́х ло́хі
Р. ло́ха ло́хаў
Д. ло́ху ло́хам
В. ло́ха ло́хаў
Т. ло́хам ло́хамі
М. ло́ху ло́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лох I (род. ло́ху) м., бот. лох

лох II (род. ло́ха) м., зоол. лох

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лох

1. бот. лох, род. ло́ху м.;

2. зоол. лох, род. ло́ха м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лох ​1, ‑у, м.

Род кустовых ці дрэвавых раслін з серабрыстымі лістамі, духмянымі кветкамі і пераважна прыгоднымі для ежы пладамі; дзікая масліна.

лох ​2, ‑а, м.

Самец сёмгі ў перыяд нерасту.

[Ад фін. lohi — ласось, сёмга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лох ’дзікая масліна, расліна Elaeagnus L.’ (ТСБМ, Кіс.). Рус. лох ’тс’. Няясна. Фасмер (2, 524) адмаўляе сувязь з алей (гл. у Гараева, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лох-не́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лох-не́скі лох-не́ская лох-не́скае лох-не́скія
Р. лох-не́скага лох-не́скай
лох-не́скае
лох-не́скага лох-не́скіх
Д. лох-не́скаму лох-не́скай лох-не́скаму лох-не́скім
В. лох-не́скі (неадуш.)
лох-не́скага (адуш.)
лох-не́скую лох-не́скае лох-не́скія (неадуш.)
лох-не́скіх (адуш.)
Т. лох-не́скім лох-не́скай
лох-не́скаю
лох-не́скім лох-не́скімі
М. лох-не́скім лох-не́скай лох-не́скім лох-не́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лох-лох! ’лапаценне халяў пры хадзьбе ў ботах’ (полац., Нар. лекс.). Гукаапісальнае з элементам ‑х (як бах! чмых!). Роднаснае з лоп‑лоп! Да лопаць 1 (гл.). Параўн. таксама лах3!.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́хавы ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лоху ​1. Лохавы куст.

2. у знач. наз. ло́хавыя, ‑ых. Сямейства дрэў або кустоў, да якога адносяцца лох, абляпіха і пад.

ло́хавы ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лоху ​2. Лохавая ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лахма́ты, лахма́тый ’касматы, калматы’, ’зроблены са скуры з доўгай і густой поўсцю, з доўгім ворсам’, ’чалавек з доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.; паст., Сл. паўн.-зах.), лахмач ’тс’ (міёр., З нар. сл., ТСБМ), лъхмаціна ’лахматая асоба’ (міёр., Нар. словатв.), мсцісл. лахмаценечкій, лахмаценькій ’лахматы’ (Нар. словатв.), лахмаціцца ’станавіцца лахматым’, лахмаціць ’рабіць лахматым’ (ТСБМ), лахмацець ’тс’ (в.-дзв., Сл. паўн.-зах.), лахма́тка ’непрычасаная жанчына’, ’калматая жывёла’ (Юрч. Вытв.). Паўн.-усх. бел. рус. ізалекса. Утворана ад лохма < лох‑ма, якое чаргаваннем галоснай кораня звязана з лах 1 (гл.) (Фасмер, 2, 524). Сюды ж лыхма́ціння ’рызманы’ (Юрч. Вытв.). Параўн., аднак, ст.-грэч. λάχνος ’шэрсць, воўна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)