ло́х

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ло́х
Р. ло́ху
Д. ло́ху
В. ло́х
Т. ло́хам
М. ло́ху

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ло́х

‘самец сёмгі’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ло́х ло́хі
Р. ло́ха ло́хаў
Д. ло́ху ло́хам
В. ло́ха ло́хаў
Т. ло́хам ло́хамі
М. ло́ху ло́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лох I (род. ло́ху) м., бот. лох

лох II (род. ло́ха) м., зоол. лох

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лох

1. бот. лох, род. ло́ху м.;

2. зоол. лох, род. ло́ха м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лох 1, ‑у, м.

Род кустовых ці дрэвавых раслін з серабрыстымі лістамі, духмянымі кветкамі і пераважна прыгоднымі для ежы пладамі; дзікая масліна.

лох 2, ‑а, м.

Самец сёмгі ў перыяд нерасту.

[Ад фін. lohi — ласось, сёмга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лох 6/427

- » - вузкалісты 6/427 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛОХ, джыда,

пшат (Elaeagnus),

род кветкавых раслін сям. лохавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі інтрадукаваны Л. вузкалісты (E. angustifolia), парасонавы (E. umbellata), серабрысты (E. argentea), усходні (E. orientalis).

Лістападныя або вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце эліптычнае да лінейнага, шэра-зялёнае, часта знізу серабрыстае. Кветкі палігамныя, невял., духмяныя. Плод — касцянкападобны, пераважна ядомы. Лек., камедзяносныя, меданосныя і дэкар. расліны.

Лох усходні.

т. 9, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лох

(фін. lohi = ласось, сёмга)

самец сёмгі ў перыяд нерасту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лох ’дзікая масліна, расліна Elaeagnus L.’ (ТСБМ, Кіс.). Рус. лох ’тс’. Няясна. Фасмер (2, 524) адмаўляе сувязь з алей (гл. у Гараева, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лохе́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лохе́скі лохе́ская лохе́скае лохе́скія
Р. лохе́скага лохе́скай
лохе́скае
лохе́скага лохе́скіх
Д. лохе́скаму лохе́скай лохе́скаму лохе́скім
В. лохе́скі (неадуш.)
лохе́скага (адуш.)
лохе́скую лохе́скае лохе́скія (неадуш.)
лохе́скіх (адуш.)
Т. лохе́скім лохе́скай
лохе́скаю
лохе́скім лохе́скімі
М. лохе́скім лохе́скай лохе́скім лохе́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)