ле́пей, прысл. (разм.).
Тое, што і лепш.
У гасцях добра, а дома л. (прыказка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́пей нареч. сравнит. ст., разг. лу́чше, полу́чше;
○ тым ле́пей — тем лу́чше
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ле́пей, прысл.
Разм. Тое, што і лепш. — Рашайце, госці, самі, — раптам сказала [Антаніна Міхайлаўна]: — Ці тут мы сядзем за стол, ці можа лепей пойдзем у садок пад грушку? Колас. У гасцях добра, а дома лепей. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́пей, ле́пяй, ле́пі, ле́пій ’лепш’ (Бяльк., Мядзв., ТСБМ, Касп., Сцяшк., КЭС, лаг.; маладз., Янк. Мат.), асіп., уздз. ’больш’ (Жд. 2; Бузук). Польск. lepiej, lepie, lepi, н.-луж. lěpjej, lěpʼ, в.-луж. lěpje, чэш. lépe, líp. Вышэйшая ступень ад добра. Прасл. lěpje, lěpěje, якое першапачаткова азначала ’прыгажэй’, утворана ад lěpъ. Гл. лепшы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
до́бра
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| до́бра |
ле́пей ле́пш ляпе́й вале́й |
найле́пей найляпе́й найле́пш |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
лацве́й, прысл. (разм.).
Лепей, зручней, ямчэй.
Л. табе, калі ўсе дапамагаюць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ляпе́й нареч., см. ле́пей
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
полу́чше сравн. ст.
1. нареч. (тро́хі) лепш, (тро́хі) ле́пей;
полу́чше стира́й рези́нкой лепш (ле́пей) сціра́й гу́мкай;
2. прил. (тро́хі) ле́пшы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лу́чше сравнит. ст.
1. нареч. лепш, ле́пей;
2. прил. ле́пшы;
◊
тем лу́чше тым ле́пей;
как мо́жно (нельзя́) лу́чше як мага́ лепш, як найле́пш;
лу́чше всего́ лепш за ўсё;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ляпе́й 1 ’лепш’ (Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.; гродз., навагр., бар., лях., Сл. ПЗБ). Да ле́пей (гл.). Націск на канчатку — выроўніванне формы лепей паводле аналогіі да большасці прыслоўяў вышэйшай ступені ў бел. мове (Бел. гр.₂, 1, 197).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)