кме́ць

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кме́ць кме́ці
Р. кме́ця кме́цяў
Д. кме́цю кме́цям
В. кме́ця кме́цяў
Т. кме́цем кме́цямі
М. кме́цю кме́цях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кмет и кмець м., ист. кмет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кмет, ‑а і кмець, ‑я, м.

Воін, віцязь, дружыннік у Старажытнай Русі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кмець ’селянін без зямлі, які мае ўласную хату з садзікам’ (Федар.), «подлыя кмеці» ў Багушэвіча (Дасл. (Гродна), 1967, 39), ’воін у старажытнай Русі’ (ТСБМ). Ст.-бел. кметь ’селянін’ < польск. kmieć (Булыка, Запазыч., 157). Укр. кметь, кміть ’селянін, просты чалавек’, рус. кметь ’тс’, ст.-рус. къметь ’воін’, балг. кмет ’войт, гарадскі галава’, серб.-харв. кме̏т ’селянін’, славен. kmèt ’тс’, польск. kmieć ’селянін, багаты гаспадар’, чэш. kmet ’селянін, дзед’, славац. kmeť ’тс’, в.-луж. kmjeć ’першы селянін, галава’. Прасл. kъmetь традыцыйна выводзіцца з лац. comes, comitis ’спадарожнік, таварыш’ (параўн. нар.-лац. cometia ’акруга’) (Фасмер, 2, 261; Слаўскі, 2, 279). Больш прывабнай здаецца іншая версія (хоць яна лічыцца менш пераканаўчай: параўн. ЕСУМ, 2, 472), якая асноўваецца на супастаўленні са ст.-грэч. κομήτης ’селянін’, κώμη ’сяло, гарадскі раён’ (Біркенмайер, JP, 21, 174–176). Грэчаскае значэнне цалкам супадае са славянскім, чаго нельга сказаць аб лацінскім. Лац. comes, comitis фанетычна таксама не цалкам адпавядае прасл. kъmetь. Хутчэй за ўсё трэба меркаваць аб старажытным лексічным пранікненні з адной з палеабалканскіх моў. Пакуль што нельга вызначыць, з якой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кме́ціць

‘разумець, цяміць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кме́чу кме́цім
2-я ас. кме́ціш кме́ціце
3-я ас. кме́ціць кме́цяць
Прошлы час
м. кме́ціў кме́цілі
ж. кме́ціла
н. кме́ціла
Загадны лад
2-я ас. кме́ць кме́цьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кме́цячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Кме́ткі1 ’кемлівы, цямлівы’ (Ян.). Гл. кметлівы, кмець і кеміць.

Кме́ткі2 ’асаблівы, прыкметлівы’ (Сцяшк. Сл.). Да кмеціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́міць ’разумець, разбірацца, цяміць’ (ТСБМ, Шат., ТС, КЭС, лаг., Гарэц., Бір.). Укр. кемити ’тс’. Фанетычны крытэрый дазваляе меркаваць аб лексічным пранікненні з польскай, хаця непасрэднай крыніцы мы не знаходзім. ЕСУМ, 2, 422 тлумачыць гэта наступным чынам. Прасл. kъm‑ (укр. кмітливий, прикмета) дало польск. kiem‑, на аснове якога ўзнікла невядомая нам польская лексема як крыніца беларускіх і ўкраінскіх слоў. Гэтыя разважанні здаюцца даволі праблематычнымі, паколькі нам невядомае польск. *kiemić, а таксама яго дэрываты (*kiemny, *kiemliwy). Аўтары ЕСУМ хацелі б бачыць у якасці зыходнай лексемы прасл. kъmetь, у якім, апрача значэнняў ’селянін’ і ’гаспадар’, існуюць значэнні ’галава роду, старшыня, мудрэц, хітры і спрытны чалавек’, прычым апошнія значэнні мы сустракаем ва ўсіх трох групах славянскіх моў (гл. кмець). Калі ўтварыць ад прасл. kъmetь дзеяслоў, атрымаецца kъmetiti (як gostiti < gostъ), якое ў выніку гаплалогіі магло пераўтварыцца ў *kъmeti або *kъměti. Першае на польскай моўнай глебе дало б *kiemić (resp. *kmić). Параўн. польск. kpić і каш. kʼepic (ад kiep).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)