ква́дра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ква́дра ква́дры
Р. ква́дры ква́драў
Д. ква́дры ква́драм
В. ква́дру ква́дры
Т. ква́драй
ква́драю
ква́драмі
М. ква́дры ква́драх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ква́др

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ква́др ква́дры
Р. ква́дра ква́драў
Д. ква́дру ква́драм
В. ква́др ква́дры
Т. ква́драм ква́драмі
М. ква́дры ква́драх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ве́тах, -а, м.

Месяц у апошняй квадры, на зыходзе.

|| памянш. веташо́к, -шка́, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзі́к, -а́, м.

Месяц (у 1 знач.) у першай квадры.

|| памянш.-ласк. маладзічо́к, -чка́, м.

|| прым. маладзіко́вы, -ая, -ае.

Маладзіковая нядзеля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзі́к, ‑а, м.

Месяц у першай квадры. Ужо стаяў поўны вечар. Паднімаўся маладзік. Чорны. Празрысты, як ільдзінка, сярпок маладзіка раставаў на небе. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́тах, ‑а, м.

Месяц у апошняй квадры, на зыходзе. Ад маладзіка да ветаха. □ Неба было зорнае і чыстае, толькі ля ветаха самотна вісела хмурынка. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ква́дра, ‑ы, ж.

Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). Неба ачысцілася ад хмар, выплыў месяц у другой квадры. Гарэцкі. Наста цвёрда вяла падлік святам і строга сачыла за квадрамі месяца. Колас. // перан. Стадыя, фаза, перыяд. Магдалена Прыбыткоўская ўбачыла, што вялікі клопат яе жыцця ўвайшоў у новую сваю квадру. Чорны.

[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакрой: перакрой малады ’месяц у другой квадры’, перакру́й маладзіка ’тс’ (капыл., лоеў., ЛА, 2), укр. перекрій ’тс’, рус. перекрой, ’змена фазы месяца; пачатак сходных дзён пасля поўні; поўня’, стараж.-рус. перекрой ’пачатак сходных дзён пасля поўні’ (1282 г.). Усходнеславянскае ўтварэнне, што ўзыходзіць да прасл. *per‑krojiti ’перакроіць’, гл. кро́іць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́ркнуць, прыме́ркнуцца ’пра надыход няпоўнага, першага змроку’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), таксама незак. тр. прымярка́ць ’цямнець’ (Нас.), прымірка́ць ’вечарэць, змяркацца, цямнець’ (Бяльк.), зах.-бранск. прымерька́ть ’тс’ (Раст.), сюды ж дзеепрым. прыме́рклы ’змрочны’ (Нас.), а таксама вытворныя назоўнікі прымярка́нне ’надыход няпоўнага, першага змроку; вячэрняя пара’ (Нас., Гарэц.), мн. л. пры́меркі, пры́мрак ’змрок’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. примрак ’цемра’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад ме́ркнуць (гл.). Укр. примерка́ти, примерка́тися ’цямнець, змяркацца’, при́мерки, примерка́ння ’прыцемкі’, стараж.-рус. примракъ ’змрок, цемра’, рус. дыял. приме́ркнуть ’цямнець, пераставаць свяціць’, примерка́ние ’пачатак першай квадры, калі месяца не бачна’, при́мерки ’прыцемкі, змярканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладзі́к1 ’месяц у першай квадры’ (ТСБМ, Грыг., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц., Растарг., Сл. ПЗБ, Федар. 1), молодзі́к ’тс’ (Маш., ТС), мыладзі́к (паўн.-усх., КЭС; віц., Шн. 3; Бяльк.), брасл., асіп. маладзічок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. молодик, рус. молоди́к, моло́дик; польск. młodzik з бел. мовы; серб. млађак. Усх.-слав. Да малады́ (гл.).

Маладзі́к2 ’малады хлопец’, ’халасцяк’, ’малады (на вяселлі)’ (Нас., Сцяшк., ТС; брасл., Сл. ПЗБ). Укр. молодик ’малады нежанаты чалавек’, рус. смал. молодик, разан. ’малады чалавек, нежанаты’, рус. арханг. ’малады на вяселлі’, пск. ’малады лес’, разан. ’маладыя авечкі, ягняты’, ’маладняк’, ст.-рус. молодикъ ’малады чалавек’, ’маладая птушка (сокал, ястраб)’; польск. młodzik, ’малакасос’, ’навічок’, ’малады глушэц’, чэш., славац. mladɨk ’юнак’, серб.-харв. мла̀дик ’малады лес’. Прасл. mold‑ikъ. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)