Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ве́тах, -а, м.
Месяц у апошняй квадры, на зыходзе.
|| памянш.веташо́к, -шка́, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маладзі́к, -а́, м.
Месяц (у 1 знач.) у першай квадры.
|| памянш.-ласк.маладзічо́к, -чка́, м.
|| прым.маладзіко́вы, -ая, -ае.
Маладзіковая нядзеля.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маладзі́к, ‑а, м.
Месяц у першай квадры. Ужо стаяў поўны вечар. Паднімаўся маладзік.Чорны.Празрысты, як ільдзінка, сярпок маладзіка раставаў на небе.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́тах, ‑а, м.
Месяц у апошняй квадры, на зыходзе. Ад маладзіка да ветаха. □ Неба было зорнае і чыстае, толькі ля ветаха самотна вісела хмурынка.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ква́дра, ‑ы, ж.
Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). Неба ачысцілася ад хмар, выплыў месяц у другой квадры.Гарэцкі.Наста цвёрда вяла падлік святам і строга сачыла за квадрамі месяца.Колас.//перан. Стадыя, фаза, перыяд. Магдалена Прыбыткоўская ўбачыла, што вялікі клопат яе жыцця ўвайшоў у новую сваю квадру.Чорны.
[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перакрой: перакрой малады ’месяц у другой квадры’, перакру́й маладзіка ’тс’ (капыл., лоеў., ЛА, 2), укр.перекрій ’тс’, рус.перекрой, ’змена фазы месяца; пачатак сходных дзён пасля поўні; поўня’, стараж.-рус.перекрой ’пачатак сходных дзён пасля поўні’ (1282 г.). Усходнеславянскае ўтварэнне, што ўзыходзіць да прасл.*per‑krojiti ’перакроіць’, гл. кро́іць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДАМАШЭ́ВІЧ (Уладзімір Максімавіч) (17.2.1928, в. Вадзяціна Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1953). Працаваў у выд-вах, час. «Полымя» і «Маладосць». Друкуецца з 1958. Асн. тэмы апавяданняў і аповесцей — жыццё сялян Зах. Беларусі, барацьба супраць ням.-фаш. захопнікаў, пасляваен. адбудова, маральныя праблемы сучаснага вясковага і гарадскога жыцця, каханне (зб-кі «Заклінаю ад кулі», 1960, «Між двух агнёў», 1963, «Абуджэнне», 1968, «У лабірынце вуліц», 1979, аповесць-хроніка «Порахам пахла зямля», 1973, дакумент. аповесць «Першым заўсёды цяжка», 1986, з У.Сазановічам). Раман «Камень з гары» (1990) пра падзеі 1950—60-х г., калі быў развянчаны культ асобы. Героі твораў Д. — людзі сумленныя і працалюбівыя, мужна імкнуцца да праўды і справядлівасці, высокага маральнага ідэалу. Проза пісьменніка злабадзённая па тэматыцы, псіхалагічна паглыбленая, стрыманая ў фарбах, вылучаецца жывой нар. мовай. За аповесць «Кожны чацвёрты» (1991) Літ. прэмія імя І.Мележа 1992. Пераклаў на бел. мову раман Е.Путраманта «Верасень» (з Я.Міско), апавяданні К.Федзіна, Ю.Нагібіна, У.Салаухіна і інш.
Тв.:
Выбранае. Мн., 1977;
Выбр. творы. Мн., 1988.
Літ.:
Александровіч С. У пошуках гераічнага і незвычайнага // Полымя. 1960. № 8;
Ярош М. Творчы неспакой пісьменніка // Там жа. 1963. № 12;
Няхай М. Пара творчай сталасці // Бел. літаратура. Мн., 1979. Вып. 7;