кало́ссе, -я, н., зб.

Каласы.

Ядраным зернем налілося к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́ссе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. кало́ссе
Р. кало́сся
Д. кало́ссю
В. кало́ссе
Т. кало́ссем
М. кало́ссі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кало́ссе ср., собир. коло́сья мн.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́ссе, ‑я, н., зб.

Каласы. Схілілася налітае ядраным зернем калоссе. Васілевіч. Шасцяць у калоссі сярпы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лос ко́лас, -са м., мн. каласы́, -со́ў, собир. кало́ссе, -сся ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кучара́віць, ‑раўлю, ‑равіш, ‑равіць; незак., каго-што.

Рабіць кучаравым. Кучаравіць валасы. □ Вецер, вецер гне калоссе, кучаравіць сенажаць... Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наспе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. Стаць спелым, паспець, напоўніцца чым-н. знутры.

Калоссе наспела.

Нарыў наспеў.

2. перан. Стаць патрэбным, надзённым, непазбежным.

Наспела ідэя аховы прыроды.

3. перан. Надысці, настаць.

Раптам наспелі неадкладныя справы.

|| незак. наспява́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́яць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; -ве́яў; -ве́й; -ве́яны; зак., каго-што.

1. Абадзьмуць паветранай плынню.

Ветрык абвеяў калоссе.

2. Абарваць, абтрэсці (пра лісце, пялёсткі і пад.).

Моцны вецер абвеяў сухое лісце.

3. Абсыпаць чым-н.

Падарожнага абвеяла (безас.) снегам.

|| незак. абвява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абве́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перапо́йсаваць ’перамалочваць ячмень другі раз, каб лепш абцерлася асцё, вымалацілася калоссе’ (полац., Нар. лекс.; паст., шальч., Сл. ПЗБ). Да пера- і пойсаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кала́шня ’прыбудова да сенцаў’ (іван. Жыв. сл.), ’вузкі закутак у гумне, адгароджаны ўздоўж падоўжанай сцяны’, калашня (дзярж., Нар. сл.). Зыходная структура — каласня, як для калашніккаласнік, параўн. рус. дыял. колосник ’пабудова для саломы, мякіны’. Адносна семантыкі зыходнага колас (гл.) параўн. рус. дыял. колоскалоссе, якое аддзяляецца ад саломы пры малацьбе’, ’калоссе, якое патрабуе дадатковага абмалоту’, ’адходы, якія ўтвараюцца пры абмалоце зерневага збожжа (дробная салома, рэшткі каласоў і да т. п.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)