зво́нку

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
зво́нку - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зво́нку, прысл.

1. Са знешняга боку.

Пачысціць акно з.

2. Знешне, з выгляду (разм.).

З. спакойны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зво́нку нареч.

1. снару́жи, извне́;

2. нару́жно; вне́шне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зво́нку, прысл.

1. Са знешняга боку. А маці цэлы экзамен учынілі, загадалі ёй вагон звонку адмыць. Лынькоў. Толькі звонку, з калідора, даносіліся мерныя крокі вартавога. Навуменка.

2. Разм. Знешне, з выгляду. Звонку .. [Ліпняк] быў чалавек грозны і непадступны. Лупсякоў. Карызна не сцерпеў — пахваліўся звонку нібыта спакойна, безуважна, але з прытоеным унутры трапятаннем: — Ты ведаеш, што я з жонкаю разышоўся? Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зво́нку ’са знешняга боку’. Н.-луж. zwenka, в.-луж. zwonka, чэш. zvenku, славац. zvonka, zvonku, славен. zúnaj, zúna (< iz vunaj, iz vuna), серб.-харв. сва̀на, балг. из въ̀н, извъ̀нказвонку’. Параўн. у складаных словах серб.-харв. изван‑, макед. извон‑ ’незвычайны’. Ст.-слав. извъноу, извънъ, извънѫдоу. Ст.-рус. извъну (1076 г.). Прасл. jьz‑vъn‑ъk‑a; гл. з, вон, вонка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звонку, знадворку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Зво́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Зво́нка
Р. Зво́нкі
Д. Зво́нцы
В. Зво́нку
Т. Зво́нкай
Зво́нкаю
М. Зво́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

извне́ нареч. зво́нку; знадво́рку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зво́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зво́нка зво́нкі
Р. зво́нкі зво́нак
Д. зво́нцы зво́нкам
В. зво́нку зво́нкі
Т. зво́нкай
зво́нкаю
зво́нкамі
М. зво́нцы зво́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

снару́жи нареч. знадво́рку, зво́нку, зве́рху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)