збро́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. збро́я
Р. збро́і
Д. збро́і
В. збро́ю
Т. збро́яй
збро́яю
М. збро́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

збро́я, -і, ж.

Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.

Агнястрэльная з.

Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.). Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.). Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.). Ядзерная з.

Абараняцца са зброяй у руках.

Ідэйная з. (перан.). Скласці зброю (перан.: здацца; высок.). Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высок.). Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжн.).

|| прым. збро́евы, -ая, -ае і збро́йны, -ая, -ае.

Зброевая (збройная) майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збро́я ж., в разн. знач. ору́жие ср.;

агнястрэ́льная з. — огнестре́льное ору́жие;

друк — магу́тная з. — печа́ть — могу́чее ору́жие;

я́дзерная з.я́дерное ору́жие;

бра́згаць збро́яй — бряца́ть ору́жием;

кі́нуць збро́ю — бро́сить ору́жие;

заклі́каць да збро́і — призва́ть к ору́жию;

скла́сці збро́ю — сложи́ть ору́жие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збро́я, ‑і, ж.

1. Прылада, рэч для нападу ці абароны. Адама зачынілі ў зямлянцы разведчыкаў, цішком забраўшы адтуль усё, што магло быць зброяй. Брыль. [Юнакі] і зброю падрыхтавалі сабе: знайшлі пяць вінтовак і ўкралі ў немцаў два аўтаматы і скрыню гранат. Шамякін. / у знач. зб. Супроцьтанкавая зброя. Ядзерная зброя. / Пра чыю‑н. армію, ваенную сілу. Сіла савецкай зброі.

2. перан. Сродак, спосаб для дасягнення, здзяйснення чаго‑н. Марксізм-ленінізм — вялікая ідэйная зброя, якая мабілізуе і арганізуе мільёны людзей для руху наперад, для новых перамог. «Полымя». Мастацтва павінна служыць зброяй для замацавання і ўглыблення новага ладу жыцця. Бядуля.

•••

Агнястрэльная зброязброя, якая страляе пры дапамозе пораху ці іншых выбуховых рэчываў.

Халодная зброязброя для рукапашнага бою, якой сякуць і колюць (кап’ё, меч, шабля, штык і інш.).

Бразгат, зброяй гл. бразгаць.

Скласці зброю гл. скласці.

Узняць зброю гл. узняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збро́я ’прылада для нападу ці абароны’. Укр. зброя ’тс’. Польск. (з XIV ст.) zbroja ’панцыр, браня ў старых рыцараў і іх коней’, чэш., славац. zbroj ’абароннае адзенне’. Ст.-бел., ст.-укр. зброя (XVI ст.) ’зброя’, ’браня’ (Сінаніма славенарос.), збройныи (Александрыя). Параўн. в.-луж. zbroić, н.-луж. zbrojś ’прыводзіць у беспарадак, спусташаць’, рус. ніжнегар. сбройный ’сварлівы, свавольны’. Саднік-Айцэтмюлер (1, 416–417) суадносяць з broj‑ ’рэзаць’ (гл. броіць, брыць), дапускаючы ўздзеянне кораня bor‑ (гл. бароцца), адкуль польск. broń > бел. бронь (гл.). Гэта дапушчэнне больш прымальнае, калі лічыць польск. zbroja крыніцай бел., укр. слоў. Голуб-Копечны (77) не лічацца з такім уздзеяннем, выводзячы brojiti, zbrojti, zbroj з broj‑. Махэк₂ (68), наадварот, адносіць гэтыя словы да кораня bor‑ з метатэзай. Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 4, 136) узводзяць зброя да і.-е. кораня *bhrei‑ ’востры, рэзаць’ і лічаць, што польск. zbroja запазычана з бел. ці ўкр. Апошняе малаверагодна, калі ўлічваць наяўнасць слова ў чэш., славац. і фіксацыю zbroja у польск. з XIV ст. Адваротная накіраванасць запазычання ці падыход да слова як прасл. дыялектызма, што адлюстроўваўся ў польск., укр., бел., чэш., славац., здаюцца больш адпаведнымі. У карысць польск. паходжання бел., укр. слоў адсутнасць фіксацыі ў ст.-рус. мове, дзе наогул ваенная лексіка прадстаўлена добра. Пра польск. zbroja падрабязна Астроўска, JP, 32, 112–117; ст.-бел. ужыванне слова апісвае Крыўчык, Труды яз., 34–35.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зброя, узбраенне; меч (перан., выс.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

біна́рны бина́рный;

~ная збро́я — бина́рное ору́жие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пярна́ч

зброя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пярна́ч перначы́
Р. пернача́ перначо́ў
Д. перначу́ пернача́м
В. пярна́ч перначы́
Т. перначо́м пернача́мі
М. перначы́ пернача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пі́ка

зброя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пі́ка пі́кі
Р. пі́кі пі́к
Д. пі́цы пі́кам
В. пі́ку пі́кі
Т. пі́кай
пі́каю
пі́камі
М. пі́цы пі́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тамага́ўк, -а, мн. -і, -аў, м.

Ударная кідальная зброя паўночнаамерыканскіх індзейцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)