збо́ршчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. збо́ршчык збо́ршчыкі
Р. збо́ршчыка збо́ршчыкаў
Д. збо́ршчыку збо́ршчыкам
В. збо́ршчыка збо́ршчыкаў
Т. збо́ршчыкам збо́ршчыкамі
М. збо́ршчыку збо́ршчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

збо́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якая займаецца зборам чаго-н., збірае што-н.

З. бавоўны.

З. членскіх узносаў.

2. Рабочы, які займаецца зборкай чаго-н.

З. матораў.

|| ж. збо́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. збо́ршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́ршчык м., в разн. знач. сбо́рщик;

з. чле́нскіх узно́саў — сбо́рщик чле́нских взно́сов;

з. мато́раў — сбо́рщик мото́ров

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збо́ршчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца зборам чаго‑н. Зборшчык членскіх узносаў. Зборшчык подпісаў.

2. Рабочы, які займаецца зборкай ​1. Брыгада зборшчыкаў. Слесар-зборшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сбо́рщик в разн. знач. збо́ршчык, -ка м.;

сбо́рщик чле́нских взно́сов збо́ршчык чле́нскіх узно́саў;

сбо́рщик дви́гателей техн. збо́ршчык рухавіко́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збо́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да зборшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сле́сар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы, зборцы і рамонце металічных вырабаў.

С.-зборшчык.

С.-сантэхнік.

|| прым. сле́сарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Зборшчык і ўстаноўшчык машын, абсталявання.

М.-турбіншчык.

2. Спецыяліст па электраабсталяванні, электраправодцы; электраманцёр.

|| прым. манцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́ршчыца ж., в разн. знач. сбо́рщица; см. збо́ршчык

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сле́сар, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па ручной апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў. Слесар-інструментальшчык. Слесар-зборшчык. □ У 1698 годзе англійскі слесар Томас Ньюкомен атрымаў першы патэнт на цеплавую машыну для падняцця вады. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)