заваява́нне, -я, н.

1. гл. заваяваць.

2. Тое, што і заваёва (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваява́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заваява́нне заваява́нні
Р. заваява́ння заваява́нняў
Д. заваява́нню заваява́нням
В. заваява́нне заваява́нні
Т. заваява́ннем заваява́ннямі
М. заваява́нні заваява́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заваява́нне ср.

1. завоева́ние, покоре́ние;

2. перен. завоева́ние;

1-2 см. заваява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заваява́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заваяваць.

2. звычайна мн. (заваява́нні, ‑яў). Тое, што заваявана, набыта; заваёвы. Рэвалюцыйных заваяванні. □ Народныя заваяванні, здабытыя ў крывавым змаганні, ворагі .. хочуць адабраць назад. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваява́ць, -ваю́ю, -ваю́еш, -ваю́е; -ваю́й; -ваява́ны; зак.

1. каго-што. Захапіць вайной.

З. краіну.

2. перан., што. Дамагчыся, дасягнуць чаго-н. сваёй дзейнасцю.

З. аўтарытэт.

З. сабе становішча.

|| незак. заваёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заваёва, -ы, ж. і заваява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваёўніцкі, -ая, -ае.

Накіраваны на заваяванне чужых зямель; захопніцкі.

Заваёўніцкая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваява́льны, -ая, -ае.

Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем; заваёўніцкі, захопніцкі.

Заваявальныя войны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваява́льны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем; захопніцкі. Заваявальныя войны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покоре́ние пакарэ́нне, -ння ср.; (завоевание) заваява́нне, -ння ср.; неоконч. заваёўванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завоева́ние ср.

1. (действие) заваява́нне, -ння ср., заваёўванне, -ння ср.;

завоева́ние Се́верного по́люса заваява́нне (заваёўванне) Паўно́чнага по́люса;

2. (то, что завоёвано) заваёва, -вы ж.;

завоева́ния револю́ции заваёвы рэвалю́цыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)