Жэ́рдзь

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. Жэ́рдзь
Р. Жэ́рдзі
Д. Жэ́рдзі
В. Жэ́рдзь
Т. Жэ́рдзю
М. Жэ́рдзі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жэ́рдзь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. жэ́рдзь жэ́рдзі
Р. жэ́рдзі жэ́рдзяў
жэ́рдзей
Д. жэ́рдзі жэ́рдзям
В. жэ́рдзь жэ́рдзі
Т. жэ́рдзю жэ́рдзямі
М. жэ́рдзі жэ́рдзях

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жэрдзь, ‑і, ж.

Тое, што і жардзіна. Над стагамі Жэрдзі-вежы... Чарот. [Іван Міхайлавіч] убачыў і кладку, сярэдняй таўшчыні жэрдзь. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Жэ́расць, жэ́росць, жо́рость ’нятоўстае бервяно без сукоў, перакладзіна’ (КСТ). Рус. дыял. же́ресть ’тоўстая жэрдка’, же́редзь, жэрдзь ’жэрдка’. Другасны паўнагалосы варыянт жэрдзь (гл.) з метатезай канцавых зычных дʼзʼ > зʼдʼ і аглушэннем іх (зʼдʼ > сʼтʼ > сʼцʼ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старч ‘старчак’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя запазычання з польск. stark ‘кол, жэрдзь’ і сторч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клудзе́ц ’палачка, на якую насаджваецца цэўка ў чаўнаку’ (Нар. лекс.). Параўн. рус. хлуджэрдзь’, серб.-харв. хлуд ’тс’, славен. hlód ’тоўстая цурка’, польск. chląd ’сцябло’, чэш. chloud ’палка’, палаб. chlęd ’тс’. Экспрэсіўны пераход х > к. Бел. клудзец да xlǫd‑ьcь паводле прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі. Прасл. xlędъ надзейна суадносіцца з балтыйскай лексічнай групай: літ. sklandaжэрдзь у плоце’, лат. sklandaжэрдзь’ (Махэк, Slavia, 16, 2–3, 180; Іліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 93). Адзін з прыкладаў адпаведнасці пачатковага славянскага х і пачатковага балтыйскага sk (Мартынаў, Слав. акком., 140–141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спры́ха ‘спіца (у колах)’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘пруток для вязання’ (смарг., шчуч., Сл. ПЗБ), спрых ‘тс’ (Шатал.). З польск. sprycha ‘кол, жэрдзь; спіца ў коле’, якое з ням. Spriess ‘кол, шэст’ і Speiche ‘спіца ў коле’ (гл. Брукнер, 510). Сюды ж, магчыма, спры́хі (sprychy) ‘штукі, жарты’ (Арх. Федар.), параўн. шпількі ‘насмешкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сахо́р ’жалезныя вілы для накідвання гною’ (ТСБМ, Янк. 1, Мат. Гом., Мат. Маг.), ’драўляныя вілы для гною’ (Шат., Бір., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк., Сержп.), сахо́р, со́хар ’тс’ (Клім.), саха́р, сахо́р, соха́р, сухары́ ’тс’ (Сл. Брэс.), ’саха ў будане’ (віц., Нар. сл.), сахі́ра ’саха, слуп з развілінай уверсе’ (Касп.), ’саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 808), сахіры́ ’конусападобнае прыстасаванне з жэрдак для сушкі травы, бульбоўніка і да т. п.’ (Сл. ПЗБ). Укр. соха́р ’бервяно з развілінай, якое стаіць на плыту’, со́хур ’вілка для лоўлі рыбы зімой’, рус. дыял. сохры́ ’грубкі на лёдзе’, сохи́рь ’дрэва з развілкай’, польск. дыял. sochor ’жэрдзі’, в.-луж. sochorжэрдзь, рычаг’, чэш. sochorжэрдзь, якая служыць рычагом’, славац. sochor ’тс’. Прасл. *sochorъ, *sochyrъ. Ад *socha (гл. саха) з суф. ‑or, ‑yr; гл. Фасмер, 3, 730; Махэк₂, 565 і наст., Шустар-Шэўц, 2, 1331. Аб варыянтнасці суф. *‑or, *‑yr, славянскіх мовах гл. Варбат, Этымалогія–1974, 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сты́чань ‘сакавік’ (Нас.), ‘студзень’ (Сцяшк.; воран., Шатал.; астрав., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. styczeń ‘студзень’, некалі і ‘люты’. Ст.-бел. стычень ‘студзень’ (XVI ст., Ст.-бел. лексікон) з ст.-польск. styczeń (Булыка, Лекс. запазыч., 157). Польскае слова з першаснага *sěčьnь < прасл. *sěča ‘высяканне дрэў’ ад прасл. *sěkti ‘сячы’ з суф. *‑ьnь, якое потым было скантамінавана з *tykaжэрдзь, палка’. Назва першапачаткова абазначала час года, калі сякуць дрэвы, таму што ў гэты час яны маюць вельмі мала соку; гл. Борысь, 585. Параўн. сечань. Народна-этымалагічна ўсведамляецца як вытворнае ад стыка́цца ‘сустракацца’ (гл.), так і ў Насовіча (Нас., 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сом ‘рыба Silurus glanis L.’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ, ТС, З нар. сл.). Параўн. укр., рус. сом, польск. sum, ст.-польск. som, н.-луж. som, чэш., славац. sumec, серб.-харв. со̏м, славен. sòm, балг., макед. сом. Прасл. *somъ роднаснае літ. šãmes, лат. sams ‘тс’. Далей сувязі няясныя. Тапароў — Трубачоў (Лингв. анал., 247) прапаноўваюць у якасці крыніцы фін. sampi ‘асётр’, марыйск. šamba ‘мянтуз’. Параўнанне славянскага слова з лац. salmō ‘ласось, селядзец’ у Праабражэнскага (2, 355), Младэнава (593) абвяргаецца Фасмерам (3, 716). Гл. яшчэ Траўтман, 298; Фрэнкель, 962; Махэк₂, 592; Машынскі, Pierw., 188; Фрыск, 1, 771, а таксама Сной₁, 592, Борысь, 586 (узводзяць да і.-е. *kʼam‑ ‘палка, жэрдзь’); Каламіец, Рыбы, 106–109 (крытычны разгляд версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)