дыва́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Выраб з цяжкай варсістай узорыстай тканіны, якім упрыгожваюць сцены, усцілаюць падлогу.

Сцяну аздабляў персідскі д.

Зялёны луг здаваўся шырокім дываном.

|| памянш. дывано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

|| прым. дывано́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыва́н

‘тканы ўзорчаты выраб’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дыва́н дываны́
Р. дывана́ дывано́ў
Д. дывану́ дывана́м
В. дыва́н дываны́
Т. дывано́м дывана́мі
М. дыване́ дывана́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дыва́н

‘савет вышэйшых саноўнікаў; урадавая ўстанова; назва зборніка вершаў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дыва́н дыва́ны
Р. дыва́на дыва́наў
Д. дыва́ну дыва́нам
В. дыва́н дыва́ны
Т. дыва́нам дыва́намі
М. дыва́не дыва́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дыва́н I, -на́ м. ковёр

дыва́н II м., ист., лит. дива́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыва́н 1, ‑а, м.

Тканы, звычайна варсісты ўзорчаты выраб для ўпрыгожвання сцен, высцілання падлогі і пад. На сцяне вісеў вельмі дарагі дыван з цудоўна вытканым альпійскім краявідам. Даніленка. Падлогу ўсцілаў мяккі дыван. Арабей. // перан.; чаго або які. Пра тое, што падрывае зямлю суцэльным слоем. Усю зямлю навокал засцілаў густы дыван невысокай мяккай травы. Шахавец. Выйшаў на прасторы — снежны лёг дыван, Засцілае сонца шэранню туман. Хведаровіч.

дыва́н 2, ‑а, м.

1. Савет вышэйшых саноўнікаў пры султане ў ранейшай Турцыі.

2. Урадавыя ўстановы па адміністрацыйных і судовых справах у некаторых сучасных краінах мусульманскага Усходу.

3. Назва зборніка лірычных вершаў ва ўсходніх літаратурах.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дыва́н1дыван, пакрывала на ложак’ (Сцяшк., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах., Шатал.), ’дыван’ (БРС). Укр. дыял. дивандыван’. Запазычанне з польск. dywan ’тс’. У польск. мове гэта значэнне тыпова польскае (Слаўскі, 1, 187), таму і можна меркаваць аб запазычанні іменна з польск. мовы. Зыходным для гэтай групы слоў з’яўляецца тур. divan ’двор, рада, сход’ (< перс. divān; гл. Локач, 42). У польск. мове ’дыван’ < ’пакой, засланы дыванамі’ (Слаўскі, там жа, са спасылкай на Карловіча, Wyr. obce, 141). Рус. диван ’канапа’, чэш. divan ’нізкая канапа’ маюць некалькі іншую семантыку. Рус. слова, паводле Фасмера (1, 512–513) і Шанскага (1, Д, Е, Ж, 113), запазычана непасрэдна з франц. divan ’тс’ (< араб. < тур.-перс.). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 52.

Дыва́н2 ’мяккая мэбля на спружынах’ (Сцяшк.). Зыходзячы са значэння (параўн. дыва́н1), трэба лічыць гэта слова запазычаннем адносна новага часу з рус. дива́н ’канапа’ (аб рус. слове гл. пад дыва́н1).

Дыва́н3дыван, дзяржаўная рада ў Турцыі; месца пасяджэнняў; збор арыентальных твораў’ (ТСБМ). Рус. дива́н, польск. dywan, чэш. divan, балг. дива́н і г. д. Зыходным з’яўляецца тур.-перс. divan (divān). Па паходжанню гэта слова ідэнтычнае з дыва́н1 (гл. там падрабязна аб гісторыі лексемы). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 112–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пала́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Двухбаковы дыван без ворсу.

|| прым. пала́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сума́х

дыван

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сума́х сума́хі
Р. сума́ха сума́хаў
Д. сума́ху сума́хам
В. сума́х сума́хі
Т. сума́хам сума́хамі
М. сума́ху сума́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

габеле́н

‘насценны дыван

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. габеле́н габеле́ны
Р. габеле́на габеле́наў
Д. габеле́ну габеле́нам
В. габеле́н габеле́ны
Т. габеле́нам габеле́намі
М. габеле́не габеле́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

самалёт, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, з рухавіком і звычайна нерухомымі крыламі.

Транспартны с.

Ваенны с.

Дыван-самалёт — у казках: чарадзейны дыван, на якім героі пералятаюць па паветры ў любое месца.

|| прым. самалётны, -ая, -ае.

Самалётнае абсталяванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)