дыва́н 1, ‑а,
Тканы, звычайна варсісты ўзорчаты выраб для ўпрыгожвання сцен, высцілання падлогі і пад.
дыва́н 2, ‑а,
1. Савет вышэйшых саноўнікаў пры султане ў ранейшай Турцыі.
2. Урадавыя ўстановы па адміністрацыйных і судовых справах у некаторых сучасных краінах мусульманскага Усходу.
3. Назва зборніка лірычных вершаў ва ўсходніх літаратурах.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)