дру́к

‘выдавецкая і друкарская справа’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дру́к
Р. дру́ку
Д. дру́ку
В. дру́к
Т. дру́кам
М. дру́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дру́к

‘палка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дру́к друкі́
Р. друка́ друко́ў
Д. друку́ друка́м
В. дру́к друкі́
Т. друко́м друка́мі
М. друку́ друка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

друк², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Сукаватая палка.

Мужчыны беглі з друкамі.

|| памянш. дручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

друк¹, -у, м.

1. Працэс публікацыі і выпуску ў свет разнастайнай друкаванай прадукцыі.

Кніга яшчэ ў друку.

2. Знешні выгляд надрукаванага (асаблівасці шрыфту, характар ілюстравання і пад.).

Уборысты д.

Каляровы д.

3. Спосаб друкавання (спец.).

Высокі д.

Глыбокі д.

Плоскі д.

4. Галіна вытворчасці, якая друкуе творы; выдавецкая і друкарская справа.

Работнікі друку.

5. Сукупнасць друкаваных выданняў; прэса.

Перыядычны д.

Замежны д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

друк I (род. дру́ку) м. печа́ть ж.; пре́сса ж.;

кні́га яшчэ́ ў дру́ку — кни́га ещё в печа́ти;

працаўнікі́ дру́ку — рабо́тники печа́ти;

дро́бны д. — ме́лкая печа́ть;

перыяды́чны д. — периоди́ческая печа́ть;

свабо́да дру́ку — свобо́да печа́ти;

памы́лка дру́ку — оши́бка печа́ти;

глыбо́кі д. — глубо́кая печа́ть;

пло́скі д. — пло́ская печа́ть

друк II (род. дру́ка) м., разг. дуби́на ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

друк 1, ‑у, м.

1. Працэс вырабу друкаванай прадукцыі; друкаванне. Падрыхтаваць да друку рукапіс. Цэх каляровага друку. Кніга выйшла з друку. □ Міхась лічыцца сёння, на трэцяй змене, адказным за якасць друку. Брыль.

2. Друкаваныя літары, друкаваны тэкст; знешні выгляд, памер друкаванага тэксту. Уборысты друк. □ Адразу кідаецца ў вочы, што друк саматужны. Навуменка.

3. Галіна вытворчасці, якая вырабляе друкаваную прадукцыю; выдавецкая і друкарская справа. Работнікі друку. Органы друку.

4. Тое, што надрукавана, сукупнасць надрукаваных твораў. Перыядычны друк. Насценны друк. □ Пра Анатоля Аніхімоўскага яшчэ ніхто не пісаў, яго партрэта ніколі не было ў друку. Асіпенка. «А дні ідуць» — кніга, высока ацэненая друкам і па заслугах прынятая чытачом. Лужанін.

•••

Памылка друку гл. памылка.

[Ням. Druck.]

друк 2, ‑а, м.

Разм. Сукаватая палка; тоўсты кій. Агародамі, нацянькі, беглі да нас, на расцяробы, мужчыны з друкамі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Друк1друк’ (БРС, Байк. і Некр., Нас., Касп. і інш.). Гэта слова было ўжо ў ст.-бел. (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 102). Укр. друк ’тс’. Запазычанне з польск. druk ’тс’ (а гэта з ням. Druck ’тс’). Бернекер, 1, 99; Кюнэ, Poln., 51; Булыка, Запазыч., 102. Вытворныя адсюль друкава́ць, друка́р, друка́рня і інш. Можна ставіць пытанне, ці гэта самастойныя ўтварэнні ад друк на бел. глебе ці запазычанні таксама з польск. мовы. Булыка (Запазыч., 102) аднёс друкарня, друкаръ, друковати да дэрыватаў (пад друкъ). На с. 15 ён гаворыць, «што прыводзяцца дэрываты, утвораныя на беларускай глебе». Аднак давесці самастойнасць адзначаных бел. слоў немагчыма. Таму іх можна таксама лічыць паланізмамі: друкава́ць (ст.-бел. друковати) < польск. drukować; друка́р (ст.-бел. друкаръ) < польск. drukarz; друкарня (ст.-бел. друкарня) < польск. drukarnia. Для друка́р ёсць сляды яго польск. паходжання (дру́карНас.) або прама ням. Нават друкава́ць магло быць прамым запазычаннем з ням. мовы. Яшчэ Бярында пісаў: «дрꙋкꙋ́ю: з алманска, выбива́ю, албо вытискаю».

Друк2 ’дубіна’ (БРС), дрюк ’тс’ (Бяльк.). Рус. друк, дрюк, укр. друк, дрюк, чэш. drouk ’жалезны прут, шпень’, славац. drúk ’кол, жэрдка’, балг. дыял. дрък ’сцябло кукурузы’, серб.-харв. друк ’даволі тоўсты кол’. Прасл. *drǫkъдрук і да т. п.’ Гэта форма лічыцца варыянтнай (другаснай; паводле Фасмера, 1, 544, узнікла пад уплывам *sǫkъ ’сук’) да прасл. *drǫgъ ’тс’ (якая суадносіцца з дзеясловам *dręgati). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 130–131, 129–130. Сюды памяншальнае дручок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

друк / перыядычны: прэса, перыёдыка □ друкаванае слова

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рэакцы́йны, -ая, -ае.

Які ажыццяўляе рэакцыю², дзейнічае ў інтарэсах рэакцыі².

Р. друк.

Рэакцыйныя рэжымы.

|| наз. рэакцы́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дручо́к, ‑чка, м.

Разм. Памянш. да друк ​2; невялікі друк. Найбольш ураджайныя і надломленыя ветрам галіны былі падпёрты дручкамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)