Ружа́нец ’у некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічэння прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы’ (ТСБМ). З польск. różaniec ’ружанец’, якое, паводле Фасмера (3, 493), з’яўляецца калькай з с.-лац. rosārium ’тс’ < rosa ’ружа’. Паводле Брукнера (466), польск. różaniec утворана ад прыметніка różany (у спалучэнні różany wianek < ням. Rosenkranz ’вянок з ружаў; ружанец’). Польск. różaniec першапачаткова называлі ’малітоўнік дзевы Марыі са 150 малітвамі, які быў пераплецены пацеркамі для падліку малітваў’, а потым — і самі пацеркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітцо́ ‘сузор’е Плеяды’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк.; паст., лях., шальч., узд., Сл. ПЗБ), сі́тцы ‘тс’ (Касп.), сітцо́ ‘сузор’е Дзевы’ (Жд. 3), сі́тко ‘тс’ (Сержп. Грам.), сі́цечка ‘тс’ (гродз., Нар. лекс.) ‘тс’, сі́тка, сі́тко́, сі́точка, сі́тца ‘сузор’е Вялікая Мядзведзіца’ (смарг., паст., віл., шчуч., гродз., Сл. ПЗБ; ЛА, 2). Да сіта (гл.); сузор’і названыя па скапленні невялікіх зорак, параўн. “…гусценька-гусценька звёзды садзяць” (Сл. ПЗБ). Паводле Машынскага (Atlas, 1, 3), назвы з такой матывацыяй вядомыя ў Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і інш. краінах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піва́нна ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum Ihapsifomie Schrad.’ (лельч., Бейл.). Узнікла, відаць, у выніку кантамінацыі лексем панна (ці півоня) і дзіванна ’тс’. Параўн. гродз. панна- дзіванна ’тс’ (Верас), другая частка якога дзіванна значна пашырана на слав. тэрыторыі: укр. дивина. дівенна, рус. дивана, дивина, дивизна, польск. dziewami, ст.-чэш. і чэш. divizaa, вал. divizna, паўд.-славац. cievana, славен. devin, серб.-харв. дивизлш. дивизна. дивина, бал r. дивгпма© першасную форму назвы ўстанавіць цяжка, таму этымолагі выводзяць яе з формаў накшталт: ад *divъ ’дзікі’ (бо расце на пустых “дзікіх” месцах), ці ад назваў багіні Дзевы (Дзівы) ці Дзіванны* якія не вельмі пераканаўчыя (Махэк, Jména, 209; Брукнер, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́тачнік1, маточнік ’ячэя ў сотах, дзе выводзіцца пчаліная матка’, ’скрыначка для адсадкі пчалінай маткі пры раенні’ (ТСБМ, Бес., Шат., Некр., Анох., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Бел. хр. дыял.; ашм., З нар. сл.), слаўг. ма́тышнік ’тс’ (Нар. сл.), матачніца ’тс’ (віл., З нар. сл.; Мат. Гом.), ма́тушнік ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. ма́точник ’тс’, рус. ма́точник, свярдл. ма́точница ’скрыначка для пчалінай маткі’, польск. matecznik, чэш. matečník, серб.-харв. ма̏тичњак, макед. матичник. Культурнае слова, утворанае ў паўд.-слав. мовах ад матица ’матка ў пчол’, а ў паўночных ад матка, matka.

Ма́тачнік2 ’сярэдзіна пушчы, цалкам недасягальная, у якой жыве лясун’ (Багд.). З польск. matecznik ’тс’.

Ма́тачнік3, ма́тъчнік ’зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (маг. Кіс.; міёр., Жыв. сл.). Назва паходзіць ад матка ’маці’, параўн. польск. Panny Marii len, ст.-чэш. len Matky Boží ’лён багамацеры’, аналагічна ням. unser Frauen Flachs.

Ма́тачнік4 ’чабор звычайны, Thymus serpyllum L.’ (рэч., добр., ветк., Мат. Гом.). У аснове гэтай назвы, як і інш. слав.: укр. матеріду́шка, богоро́дская (богоро́дицына) трава, ст.-польск. macierza duszka, суч. macierzanka, чэш. mateřídouška, славац. materina duška, славен. materna dušica, харв. materina dušica, ляжыць першаснае значэнне ’душа багародзіцы — дзевы Мэрыі, маці Харыста’, звязана з прыемным пахам краскі (Махэк, Jména, 202). Бернекер (1, 235) у аснову матывацыі кладзе пчаліную матку і пах, які прыцягвае пчол. Фасмер (2, 582) прытрымліваецца таго веравання, што ў гэту расліну ператварылася маці, якая рана памерла (гл. мацярдушка).

Ма́тачнік5, ма́ташнік (брасл., віл., даўг., швянч., Сл. ПЗБ) ’падбел звычайны, Tussilago farfara L.’, астрав. ’настой падбелу’ (Сл. ПЗБ), ’падбел’ (маг., Смал., Кіс.; Нас.). Рус. паўн., смал., ёнаў. (ЛітССР), прэйл. (ЛатССР) ма́точник ’тс’. Ад ма́тка ’пчаліная матка’: падбел з’яўляецца добрай пераноснай і нектараноснай раслінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)