даўбе́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. даўбе́шка даўбе́шкі
Р. даўбе́шкі даўбе́шак
Д. даўбе́шцы даўбе́шкам
В. даўбе́шку даўбе́шкі
Т. даўбе́шкай
даўбе́шкаю
даўбе́шкамі
М. даўбе́шцы даўбе́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даўбе́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Круглае палена з патончаным канцом-дзяржаннем для расколвання, убівання чаго-н. у што-н.; невялікая доўбня.

Увагнаў калок даўбешкай.

Даўбешкамі забівалі палі.

2. перан. Пра тупога, някемлівага чалавека (разм., лаянк.).

Д. часам пост займае немалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўбе́шка ж.

1. дуби́нка;

2. бран. болва́н м., чурба́н м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўбе́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Цяжкае палена з вычасаным дзяржаннем для забівання, расколвання чаго‑н. і пад.; невялікая доўбня. Даўбешка, што калоў Саўка Чужахвал дома дровы, была пашчапаная. Чорны. Найбольш дужыя хлопцы драўлянымі даўбешкамі забівалі палі. Рунец.

2. Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Даўбешка часам пост займае І марыць, што яна — свяціла, карыфей! Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лямпе́шка ’планка, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Магчыма, да лямпа (гл.). Гняздо планкі, куды ўстаўляўся млён, было падобна да адпаведнага гнязда ў лучніку (посвету). Суфікс ‑ешка, як у даўбешка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чурба́н м.

1. цурба́н, -на́ м.; (чурка) пацурба́лак, -лка м.;

2. перен., бран. даўбе́шка, -кі ж., до́ўбня, -ні ж., даўбня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доўбня, даўбня, даўбежка, даўбешка, баба, шляга, трамбоўка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

*Такмачы́, токмачі́, тукмачі́, тукмачы́, тумачі́ ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), токмачі́, тукмачі́, томочі́ ’бульбяная каша, таўканіца’ (жабін., драг., малар., ЛА, 4; Лекс. Бел. Палесся). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе дзеяслова тыпу ўкр. токма́чити ’ўтоптваць; біць, прыціскаць’, рус. токма́чить ’біць, таўчы’, вытворных ад тур., тат. tokmakдаўбешка’ (< toqi‑/toqu ’біць, стукаць’), гл. Фасмер, 4, 70; ЕСУМ, 5, 592.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Молат1, мо́лот ’вялікі цяжкі малаток’, молото́к, малаток, мылаток ’тс’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Бяльк., Тарн.; Сл. ПЗБ, ТС; драг., Жыв. сл.; нясв., Нар. словатв.). Укр. молот ’тс’, валынск.даўбешка’, рус. молот(ок), польск. młot, чэш., славац. mlat, славен. mlȃt, серб.-харв. мла̑т, балг. млат, ст.-слав. млатъ; прасл. moltъ з’яўляецца іт. пранікненнем (maltos) на зах.-балт. моўную перыферыю (Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., Мн., 1978, 28). Блізкай да гэтай версія Нідэрмана (IF, 15, 109) — лац. malleus (< maltens) і Махэка₂ (368). Іншыя (гл. Фасмер, 2, 647) — малаімаверныя.

Молат2 ’мука са змешанага збожжа’ (Нас.), беш. мо́лът ’асадак з вадкасці’ (Нар. сл.), молата ’сусла, піўная гушча’ (Грыг.). Укр. молот ’солад’, ’жамерыны’, рус. валаг. молодь ’пена на маладым піве, квасе’, польск. młoto, młóto, młota ’солад, які выходзіць пры прыгатаванні піва’, чэш., славац. mláto ’адыходы пры гатаванні піва’, славен. mláto, mláta ’тс’, серб.-харв. мла̏та ’стоўчанае і згатаванае зерне для варэння піва’. Прасл. molto (якое з mel‑ti > малоць), запазычанае з прагерм. у выглядзе malta (Мартынаў, Лекс. взаим., 126–128; Уленбек, РВВ, 20, 40; Бернекер, 2, 73 насуперак Міклашычу, 200, Мацэнаўэру, CS, 255; Траўтман, Altpreuß., 400).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́за ’вялікі дом’ (Мат. Гом.), узнікла ў выніку пераносу значэння паводле падабенства з либиз ’свіран, склад’ і інш. Параўн. аналагічнае драг. хата бы клуня ’вялізная хата’.

Лабаза́, лабуза ’сцяблы буйной травы’ (З нар. сл.), ’жорсткае сена або розная трава, пустазелле’ (слуц., БНТ, Лег. і пад.), ’благое сена з асакі’ (КЭС, лаг.), полац. ’балотнае асакаватае сена’ (Нар. лекс.), лъбъзи ’нізкаякаснае сена з грубай, тоўстай травы’ (Нар. сл.), ’галіны’ (Сцяшк., Сл.). Укр. лабаз ’бадзяк клейкі, Cirsium erisithales L.’, лабазник ’спірэя, Spirea ulmaria L.’, лабу́з ’пустазелле; лісты, якія пакрываюць качаны кукурузы’, лабузіння ’сцяблы, пустазелле’, лобузіння ’расліны, якія застаюцца ад летняй гародніны’; рус. арханг. лабаза ’боцікі, Aconitum lycoctonum Jacq.’, ’трава з белай вир-шынкай’, лабазник ’спірэя’, польск. łobozg ’пустазелле’, Łoboź, tabuz ’сцяблы, кусты; вадзяныя расліны, чарот, сітняк, рагоз’, labas ’пустазелле’, серб.-харв. лабудина ’кукурузная салома; абадраны з катаха кукурузны ліст’, ’вехцік з ліпы, канапель’ (lobudдаўбешка, доўбня, клін’, ’лісты кукурузы’ < тур. lobut). Прасл. lobozъ генетычна роднаснае са ст.-інд. вед. libuja ’чарот, ліяна’, палі labuja‑ ’тс’ ст.-грэч. λάβυξος, нейкая духмяная расліна’ (Петэрсан, ΚΖ, 46, 146–150; Бернекер, 1, 726; Фасмер, 2, 443). Супраць Слаўскі (5, 129); Фрыск (2, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)