гіба́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
гіба́ю |
гіба́ем |
| 2-я ас. |
гіба́еш |
гіба́еце |
| 3-я ас. |
гіба́е |
гіба́юць |
| Прошлы час |
| м. |
гіба́ў |
гіба́лі |
| ж. |
гіба́ла |
| н. |
гіба́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
гіба́й |
гіба́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
гіба́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гіба́ць несов., разг. гнуть;
г. — дрот гнуть про́волоку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Гіба́ць ’гнуць’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.), ’мясіць, рабіць (каравай)’ (Сцяц.). Адносіцца да прасл. *gybati (апафанічная форма да *gъbnǫti : *gubiti): рус. дыял. гиба́ть, укр. дыял. гиба́ть, польск. дыял. gibać, серб.-харв. ги́бати, ст.-слав. гыбати і г. д. (падрабязны агляд форм і дыскусія ў Трубачова, Эт. сл., 7, 216–217). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 274–275.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пагі́баны ’пагнуты, няроўны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.) пагубляны ’тс’ (Сл. ПЗБ, З нар. сл.). Да гібаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сугба́ ’выгін знутра’, сугбаві́на ’тс’, сугбавы ́’кругавы знутра’ (Я. Драздовіч). Да су- і гібаць, гбаць, гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 170.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пагі́белька ’нізкае месца’ (Мат. Гом.). Да гібаць ’гнуць’ (гл.) з суф. ‑ель‑к‑ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 98). У семантычных адносінах цікавы прыметнік гібкі ’багністы’ (Сл. ПЗБ) таго ж кораня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нагіна́ць ’схіляць, нахіляць’ (ТСБМ, Нас., ТС), укр. нагина́ти ’тс’, польск. naginać ’тс’. Другаснае ўтварэнне ад гнуць (< *gybnǫti) па мадэлі пну, піна́ць замест першаснага гну, гіба́ць, якое дае рэгулярнае нагіба́ць ’тс’, параўн. Брукнер, 140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́ба ’мера палатна па даўжыні асновы ад аднаго вугла сцяны да другога, каля 4–6 метраў’, гіба́ ’тс’ (Сцяц.), гі́ба (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Да гіба́ць ’гнуць’ (гл.). Параўн. таксама гіба́ті ’складаць палатно гармонікам (пры адбельванні)’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Губ ’мера палатна’ (Сцяшк.). Да гнуць, губі́ць, гіба́ць (гл.). Параўн. і гі́ба ’мера палатна’ (гл.). Да гэтай групы слоў, здаецца, адносіцца і губа́ ’кавалак зямлі, які селянін мог узараць на працягу дня сахой’ (Яшкін). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 164–165.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гіба́ла ’бабка, абрубак дрэва, на якім бондар гне абручы’ (Бяльк.). Рус. дыял. гиба́ло ’тс’. У іншых слав. мовах значэнне адпаведных слоў адхіляецца ад семантыкі ва ўсх.-слав. лексемах. Да *gybati ’гнуць’ (гл. гіба́ць), суф. *‑dlo. Прасл. тып утварэння, агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 216 (пад *gybadlo).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)