гіба́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гіба́ю гіба́ем
2-я ас. гіба́еш гіба́еце
3-я ас. гіба́е гіба́юць
Прошлы час
м. гіба́ў гіба́лі
ж. гіба́ла
н. гіба́ла
Загадны лад
2-я ас. гіба́й гіба́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гіба́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гіба́ць несов., разг. гнуть;

г. — дрот гнуть про́волоку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіба́ць разм begen* vt, bugen vt, krümmen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гіба́ць ’гнуць’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.), ’мясіць, рабіць (каравай)’ (Сцяц.). Адносіцца да прасл. *gybati (апафанічная форма да *gъbnǫti : *gubiti): рус. дыял. гиба́ть, укр. дыял. гиба́ть, польск. дыял. gibać, серб.-харв. ги́бати, ст.-слав. гыбати і г. д. (падрабязны агляд форм і дыскусія ў Трубачова, Эт. сл., 7, 216–217). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 274–275.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагі́баны ’пагнуты, няроўны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.) пагубляны ’тс’ (Сл. ПЗБ, З нар. сл.). Да гібаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сугба́ ’выгін знутра’, сугбаві́на ’тс’, сугбавы ́’кругавы знутра’ (Я. Драздовіч). Да су- і гібаць, гбаць, гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагі́белька ’нізкае месца’ (Мат. Гом.). Да гібаць ’гнуць’ (гл.) з суф. ‑ель‑к‑ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 98). У семантычных адносінах цікавы прыметнік гібкі ’багністы’ (Сл. ПЗБ) таго ж кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагіна́ць ’схіляць, нахіляць’ (ТСБМ, Нас., ТС), укр. нагина́ти ’тс’, польск. naginać ’тс’. Другаснае ўтварэнне ад гнуць (< *gybnǫti) па мадэлі пну, піна́ць замест першаснага гну, гіба́ць, якое дае рэгулярнае нагіба́ць ’тс’, параўн. Брукнер, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́ба ’мера палатна па даўжыні асновы ад аднаго вугла сцяны да другога, каля 4–6 метраў’, гіба́ ’тс’ (Сцяц.), гі́ба (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Да гіба́ць ’гнуць’ (гл.). Параўн. таксама гіба́ті ’складаць палатно гармонікам (пры адбельванні)’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Губ ’мера палатна’ (Сцяшк.). Да гнуць, губі́ць, гіба́ць (гл.). Параўн. і гі́ба ’мера палатна’ (гл.). Да гэтай групы слоў, здаецца, адносіцца і губа́ ’кавалак зямлі, які селянін мог узараць на працягу дня сахой’ (Яшкін). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 164–165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)