грыбны́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
грыбны́ |
грыбна́я |
грыбно́е |
грыбны́я |
| Р. |
грыбно́га |
грыбно́й грыбно́е |
грыбно́га |
грыбны́х |
| Д. |
грыбно́му |
грыбно́й |
грыбно́му |
грыбны́м |
| В. |
грыбны́ (неадуш.) грыбно́га (адуш.) |
грыбну́ю |
грыбно́е |
грыбны́я (неадуш.) грыбны́х (адуш.) |
| Т. |
грыбны́м |
грыбно́й грыбно́ю |
грыбны́м |
грыбны́мі |
| М. |
грыбны́м |
грыбно́й |
грыбны́м |
грыбны́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ча́га, ‑і, ДМ чазе, ж.
Грыбная нарасць на дрэве чорнага або чорна-бурага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грыбны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да грыба, грыбоў, уласцівы ім. Грыбны пах. Грыбная пара. // Багаты на грыбы. Грыбны лес. Грыбное лета. □ Баравічкі мае любыя! Якою слаўнаю сям’ёю Вы ўстаяце перада мною! Я помню летнія часіны І вас, грыбныя баравіны! Колас. // Прыгатаваны з грыбоў, з грыбамі. Грыбны суп. Грыбная ікра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грыб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
Асаблівы арганізм, які спалучае прыкметы раслін і жывёл, звычайна размнажаецца спорамі.
Ядавіты г.
Воўчыя грыбы.
○
Чайны грыб — плеўка з мікраарганізмаў на паверхні салодкага чайнага раствору.
|| памянш. грыбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
|| прым. грыбны́, -а́я, -о́е.
Грыбная пара.
Г. дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стручо́к, ‑чка, м.
Маленькі струк. Шышкі, чорныя стручкі акацый, з жалудамі скрозь грыбная, глеба. Вялюгін.
•••
Александрыйскі стручок — плады расліны касіі, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне як слабіцельны сродак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́шка², -і, ДМ ю́шцы, ж.
1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар.
Акунёвая ю.
2. Поліўка (у 1 знач.).
Грыбная ю.
3. Жыжка ва ўсякай страве.
Сёрбай юшку, на дне гушча (з нар.).
4. перан. Кроў (разм.).
Сунуў кулаком у нос і спусціў яму юшку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грибно́й грыбны́;
грибно́й дождь грыбны́ дождж;
грибно́е ме́сто грыбна́я мясці́на;
грибно́й суп грыбны́ суп.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кро́пка 1 ’грыбная начынка пірага (Малч.). Гл. крапаць 2 ’начыняць, фаршыраваць’.
Кро́пка 2 ’метка, след, плямка’ (ТСБМ, Нас.). Гл. крапаць 1 і крапіць ’капаць, пырскаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раздне́ць, ‑ее; безас. зак.
Пра наступленне дзённага святла. Ледзь разднее — старыя і малыя спяшаюцца ў лес — восень самая грыбная пара. Сачанка. Як толькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэдкале́ссе, ‑я, н.
Рэдкі лес. Свяцілася рэдкалессе паабапал дарогі — рэшткі колішняга вялікага бору. М. Стральцоў. Ледзь не штораніцы ходзіць [Міця] у лес — восень грыбная, грыбоў, блукаючы па верасах і рэдкалессі, назбірвае поўную каробку-лубянку, але яны не прыносяць былой радасці. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)