базідыяльны грыб з роду спарасіссям. рагацікавых. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляецца рэдка, занесены ў Чырв. кнігу. Расце ў хвойных лясах, каля асновы ствалоў, радзей на свежых пнях. Выклікае жоўта-бурую гніль каранёў і асновы ствалоў хвоі. Малавядомы ядомы грыб. Пладаносіць у жн. — лістападзе.
Пладовае цела дыям. 10—35 см, масай да 10 кг, круглаватае, моцнагалінастае, мясістае, падобнае да галоўкі цвятной капусты (адсюль назва); у маладых грыбоў белаватае, у старых вохрыстае, светла-карычневае. Тканка белая, валакністая, смакам і пахам нагадвае грэцкі арэх. Ножка кароткая, тоўстая, знаходзіцца ў зямлі. Споры эліпсоідныя, гладкія, жаўтаватыя.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ча́га, ‑і, ДМ чазе, ж.
Грыбная нарасць на дрэве чорнага або чорна-бурага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грыбны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да грыба, грыбоў, уласцівы ім. Грыбны пах. Грыбная пара.// Багаты на грыбы. Грыбны лес. Грыбное лета. □ Баравічкі мае любыя! Якою слаўнаю сям’ёю Вы ўстаяце перада мною! Я помню летнія часіны І вас, грыбныя баравіны!Колас.// Прыгатаваны з грыбоў, з грыбамі. Грыбны суп. Грыбная ікра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грыб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
Асаблівы арганізм, які спалучае прыкметы раслін і жывёл, звычайна размнажаецца спорамі.
Ядавіты г.
Воўчыя грыбы.
○
Чайны грыб — плеўка з мікраарганізмаў на паверхні салодкага чайнага раствору.
|| памянш.грыбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
|| прым.грыбны́, -а́я, -о́е.
Грыбная пара.
Г. дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Александрыйскі стручок — плады расліны касіі, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне як слабіцельны сродак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́шка², -і, ДМю́шцы, ж.
1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар.
Акунёвая ю.
2. Поліўка (у 1 знач.).
Грыбная ю.
3. Жыжка ва ўсякай страве.
Сёрбай юшку, на дне гушча (з нар.).
4.перан. Кроў (разм.).
Сунуў кулаком у нос і спусціў яму юшку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грибно́й грыбны́;
грибно́й дождь грыбны́ дождж;
грибно́е ме́стогрыбна́я мясці́на;
грибно́й суп грыбны́ суп.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПЛЕКТЭНХІ́МА (ад грэч. plectos сплецены + enchyma што напаўняе, тут: тканка) несапраўдная тканка грыбоў, утвораная спляценнем гіфаў. Гіфы складаюцца з клетак, якія дзеляцца толькі папярочнымі перагародкамі (у сапраўднай тканцы клеткі дзеляцца ва ўсіх напрамках). З П. фарміруюцца пладовыя целы і некат. вегетатыўныя ўтварэнні грыбоў (напр., склероцыі) для выжывання ў неспрыяльных умовах. У выглядзе П. таксама можа быць грыбная састаўная лішайнікаў — мікабіёнт.