Галі́на

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Галі́на Галі́ны
Р. Галі́ны Галі́н
Д. Галі́не Галі́нам
В. Галі́ну Галі́н
Т. Галі́най
Галі́наю
Галі́намі
М. Галі́не Галі́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галіна́, -ы́, мн. галіны́, -лі́н, ж.

Асобная вобласць навукі, дзейнасці, творчасці.

Важнейшыя галіны народнай гаспадаркі.

|| прым. галіно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галі́на галі́ны
Р. галі́ны галі́н
Д. галі́не галі́нам
В. галі́ну галі́ны
Т. галі́най
галі́наю
галі́намі
М. галі́не галі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галіна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галіна́ галіны́
Р. галіны́ галі́н
Д. галіне́ галіна́м
В. галіну́ галіны́
Т. галіно́й
галіно́ю
галіна́мі
М. галіне́ галіна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

1. Тонкі адростак на ствале дрэва; сук з веццем.

Бярозавая г.

2. Адгалінаванне ад чаго-н. галоўнага, асноўнага.

Бакавая г. роду.

|| прым. галі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| памянш. галі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.); прым. галі́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галіна́ (мн. галі́ны) ж.

1. о́трасль, о́бласть;

2. см. галі́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галі́на, ‑ы, ж.

1. Бакавы адростак на ствале дрэва; сук з веццем. Тонкаю галінай Трэцца дуб аб дуб. Бядуля. Свае галіны Чаромха млосна зварухне, І раскалыша звон пчаліны. Гаўрусёў.

2. Адгалінаванне ад чаго‑н. галоўнага, асноўнага. Што датычыць Мінскага ўзвышша, то яно ў паўночна-ўсходнім напрамку паніжаецца, расшчапляючыся на дзве галіны. Прырода Беларусі.

галіна́, ы́, ж.

Асобная вобласць навукі, вытворчасці і пад.; пэўная сфера заняткаў, дзейнасці. Працаваць у галіне фізікі. Новыя галіны прамысловасці. □ Старшыня.. калгаса Сямён Антонавіч Крыжачэнка паказваў гасцям жывёлагадоўчыя фермы, грамадскае будаўніцтва, знаёміў з усімі галінамі вялікай.. гаспадаркі. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галіна́ (БРС, Шат.). Параўн. у Насовіча голинагаліна дрэва, асабліва без лісця’. Утварэнне суфіксам *‑ina ад *golъ ’голы’ (параўн. адносна семантыкі галлё, гл.). Форма *golina са значэннем ’галіна, галінка’, здаецца, толькі беларуская. У рус. гаворках голина́ — гэта ’голае месца, голая зямля’, ’аўчына са збрытай шэрсцю, на якой вышываюць’ (гл. СРНГ), ва ўкр. мове голина́ ’адборны зерневы хлеб, акрамя аўса’ (Грынч.). Таму можна лічыць бел. галіна́ самастойным утварэннем, пашыраным толькі на бел. тэрыторыі.

Га́ліна ’асобная паляна ў лесе, асобная чыстая прастора сярод кустоў’ (Цэнтр. і Усх. Палессе) (Яшкін). Падрабязна аб гэтай групе слоў, зыходным для якіх з’яўляецца *galo, *galь з цэнтрам пашырэння ў Палессі, гл. Талстой, Геогр., 104–110. Зыходным для гэтага геаграфічнага тэрміна трэба лічыць прасл. *golъ ’голы’ (*gal‑, *gol‑ — гэта старое чаргаванне галосных, яшчэ з праславянскай эпохі). Такім чынам, першаснае значэнне слова было ’адкрытая, незарослая, голая мясціна’. Магчыма, сюды адносіцца і га́лка ’месца паміж кустамі, дае расце трава’ (Яшкін), але гэта не зусім надзейна, таму што корань *gal‑ аб’яднаў, здаецца, зусім не роднасныя па паходжанню словы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галіна,
1. галіна / звычайна сухая: сук; лапа (перан.)
2. галіна; участак, ніва (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

недасле́даваны неиссле́дованный;

~ная галіна́ — неиссле́дованная о́бласть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)