галіна́, -ы́, мн. галіны́, -лі́н, ж.

Асобная вобласць навукі, дзейнасці, творчасці.

Важнейшыя галіны народнай гаспадаркі.

|| прым. галіно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Галі́на

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Галі́на Галі́ны
Р. Галі́ны Галі́н
Д. Галі́не Галі́нам
В. Галі́ну Галі́н
Т. Галі́най
Галі́наю
Галі́намі
М. Галі́не Галі́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галі́на галі́ны
Р. галі́ны галі́н
Д. галі́не галі́нам
В. галі́ну галі́ны
Т. галі́най
галі́наю
галі́намі
М. галі́не галі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галіна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галіна́ галіны́
Р. галіны́ галі́н
Д. галіне́ галіна́м
В. галіну́ галіны́
Т. галіно́й
галіно́ю
галіна́мі
М. галіне́ галіна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

1. Тонкі адростак на ствале дрэва; сук з веццем.

Бярозавая г.

2. Адгалінаванне ад чаго-н. галоўнага, асноўнага.

Бакавая г. роду.

|| прым. галі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| памянш. галі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.); прым. галі́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галіна́ (мн. галі́ны) ж.

1. о́трасль, о́бласть;

2. см. галі́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галі́на, ‑ы, ж.

1. Бакавы адростак на ствале дрэва; сук з веццем. Тонкаю галінай Трэцца дуб аб дуб. Бядуля. Свае галіны Чаромха млосна зварухне, І раскалыша звон пчаліны. Гаўрусёў.

2. Адгалінаванне ад чаго‑н. галоўнага, асноўнага. Што датычыць Мінскага ўзвышша, то яно ў паўночна-ўсходнім напрамку паніжаецца, расшчапляючыся на дзве галіны. Прырода Беларусі.

галіна́, ы́, ж.

Асобная вобласць навукі, вытворчасці і пад.; пэўная сфера заняткаў, дзейнасці. Працаваць у галіне фізікі. Новыя галіны прамысловасці. □ Старшыня.. калгаса Сямён Антонавіч Крыжачэнка паказваў гасцям жывёлагадоўчыя фермы, грамадскае будаўніцтва, знаёміў з усімі галінамі вялікай.. гаспадаркі. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галіна́ ж. Zweig m -(e)s, -e, Branche [´brã:ʃə] f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

галі́на ж. Zweig m -(e)s, -e, Ast m -es, Äste

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГАЛІ́НА (сцэн. псеўд.; дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская) Вольга Уладзіміраўна (23.3.1899, г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.12.1980), бел. актрыса, педагог. Нар. арт. Беларусі (1946). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1919. У 1923—62 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Педагог студый пры т-ры і Бел. тэатр.-маст. ін-та. Актрыса вял. сцэн. культуры. Выканаўца роляў гераінь і характарных. Створаныя ёй вобразы вызначаліся інтэлектуальнасцю, багаццем і шматграннасцю сцэн. характарыстык: Ганна, Графіня Стэмбоўская («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча), Яворская, Альдона («Мост», «Вір» Я.Рамановіча), Пані Яндрыхоўская, Марозава, Прымаковіч («Партызаны», «Пяюць жаваранкі», «Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Купавіна («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Соф’я («Апошнія» М.Горкага), Ранеўская, Аркадзіна («Вішнёвы сад», «Чайка» А.Чэхава), Карэніна («Жывы труп» Л.Талстога), Тэадора («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі). Выступала ў перыяд. друку з успамінамі пра дзеячаў бел. т-ра, з рэцэнзіямі на спектаклі, артыкуламі-роздумамі пра сутнасць акцёрскага мастацтва.

Літ.:

Гаробчанка Т.Я. Вольга Галіна: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1980;

Сабалеўскі А. Жыццё тэатра: Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі. Мн., 1980. С. 181—187;

Бур’ян Б. З сёмага рада партэра: Нататкі тэатральнага рэцэнзента. Мн., 1978. С. 37—41.

т. 4, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)