ві́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́р віры́
Р. ві́ру віро́ў
Д. ві́ру віра́м
В. ві́р віры́
Т. ві́рам віра́мі
М. ві́ры
віры́
віра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вір, -у, М у віры́, мн. віры́, -о́ў, м.

1. Кругавы, лейкападобны рух вады на рацэ, які ўзнікае ад сутыкнення сустрэчных плыней.

В. бурліў і пераліваўся.

В. падзей (перан.).

2. Глыбокае месца ў рацэ з ямай, дзе адбываецца завіхрэнне плыні.

У віру на калу (разм.) —

1) пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё;

2) далёка, невядома дзе.

Хоць у вір галавой (разм.) — пра цяжкае, бязвыхаднае становішча.

|| памянш. віро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

|| прым. віравы́, -а́я, -о́е.

Віравая вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вір (род. ві́ру) м., прям., перен. водоворо́т, коловоро́т, о́мут;

у в. галаво́ю — в о́мут голово́й;

у віру́ на калу́ — у чёрта на кули́чках

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вір, ‑у, М у віры; мн. віры, ‑оў; м.

1. Кругавы, лейкападобны рух вады, які ўзнікае ад сутыкнення сустрэчных плыней. Сама рака цякла спакойна, толькі вір управа ад лодкі ўсё бурліў і пераліваўся. Кулакоўскі. // Месца ў рацэ, звычайна глыбокае, з ямай, дзе адбываецца завіхрэнне вадзяной плыні. Завівалася на вірах цёмная вада. Грахоўскі.

2. перан. Бурлівы, імклівы рух чаго‑н. Вір падзей. Вір пачуццяў. □ З першых дзён.. [Люба] з галавой акунулася ў вір студэнцкага жыцця. Васілевіч.

•••

У віру на калу — а) пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё; б) далёка, невядома дзе.

Хоць у вір галавою — пра цяжкае, безвыходнае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вір1 ’глыбокае месца ў рацэ ці возеры, дзе вада завівае, закручваецца’ (БРС, КТС; барыс., гродз., Нас.; Мал., Яруш., Нас. Сб., Мядзв., Грыг., Шат., Сцяшк. МГ, Касп., Бяльк.; бых., Янк. Мат.; слаўг., лёзн., Яшк.; КЭС, лаг.); ’любое небяспечнае і невядомае месца’ (Нас., гродз., Шн., 2); ’акно ў дрыгве’ (КЭС); ’хуткі ручай’ (Нас., віц.; Яшк.); ’рух, плынь ракі’ (Яруш., Нас.); ’невялікая травяная яма з вадой на сухім месцы’ (палес., Яшк.). Укр. вирвір’, паўн., зах., с.-рус. вирвір, яма’; ’дрыгва, вакно ў дрыгве’, перм., калін. ’месца на млыне, куды падае вада з плаціны’, цвяр. выр ’хуткая плынь’; ’яма з вірам’, алан. ’лінія (пры гульні ў лункі)’, польск. wir ’віхор, вір’; ’юрок для матання нітак’, чэш. vírвір, віхар, рух’; ’зарубка на дрэве сякерай ці пілой пры вырубцы’; ’касмык шэрсці на персях каня, які служыць характарыстыкай пароды каня’, славац. vírвір, віхор’, славен. vȋr ’крыніца, вір’, серб.-харв. ви̑р ’тс’, макед. вир ’лужына, сажалка, вадаём’, балг. вир ’глыбокае месца ў рацэ’; ’затока, сажалка’; ’небяспечнае месца ў рацэ’, ст.-слав. виръвір’. Прасл. virъ. Утворана ад дзеяслова vьrěti (як і жыр, мір і інш.). Параўн. яшчэ літ. vỹriusвір’, лат. viragsвір, віхар’, грэч. βιρός ’дрыгва’, арам. viró ’глыбокае месца ў вадзе’ (Фасмер, 1, 318; Махэк₂, 690; Брукнер, 623, БЕР, 1, 150; Рудніцкі, 1, 393; Мартынаў, Зб. Аванесаву, 189–190).

Вір2вір вадзяніка’ (барыс., Шн., 2), віры́ ’д’яблы’ (Нас. Сб.); ’нячысцікі, што жывуць у вадзяных прорвах, бяздонні’ (Нас.). Бел. лексема ўзнікла шляхам пераносу значэння.

Вір3 ’вірок, прылада для звівання нітак у клубок’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑rъ ад vi‑ti. Гл. яшчэ вірак, вірок, юрок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вір, водаварот

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

віро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

1. гл. вір.

2. Прылада для звівання нітак у клубок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

водаваро́т, -ту м., см. вір

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ві́ра ві́ры
Р. ві́ры ві́р
Д. ві́ры ві́рам
В. ві́ру ві́ры
Т. ві́рай
ві́раю
ві́рамі
М. ві́ры ві́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бу́кта

‘яма, вір у рацэ’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бу́кта бу́кты
Р. бу́кты бу́кт
бу́ктаў
Д. бу́кце бу́ктам
В. бу́кту бу́кты
Т. бу́ктай
бу́ктаю
бу́ктамі
М. бу́кце бу́ктах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)