вы́тачка

‘да выточваць’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. вы́тачка
Р. вы́тачкі
Д. вы́тачцы
В. вы́тачку
Т. вы́тачкай
вы́тачкаю
М. вы́тачцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́тачка

‘шво’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́тачка вы́тачкі
Р. вы́тачкі вы́тачак
Д. вы́тачцы вы́тачкам
В. вы́тачку вы́тачкі
Т. вы́тачкай
вы́тачкаю
вы́тачкамі
М. вы́тачцы вы́тачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́тачка портн. вы́тачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́тачка I ж. (действие) вы́точка, выта́чивание ср.

вы́тачка II ж., порт. вы́точка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́тачка 1, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выточваць — вытачыць.

вы́тачка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Унутраная складка або шво, з дапамогай якіх падганяюць адзенне да фігуры. Вытачка па таліі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́тачка (БРС), вы́тычкавытачка, клінок, устаўлены ў адзежы’ (Бяльк.). Мяркуючы па адсутнасці слова ў Насовіча і па яго геаграфіі, можна лічыць запазычаннем з рус. вы́тачка ’тс’, якое ад жарг. кравец., шавец, тача́ть ’шыць, шыць суцэльным швом’. Апошняе к тачыць, ток, цяку (гл.) (Фасмер, 4, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́бкавытачка ў адзенні’ (Сцяшк. Сл.). Ад ры́бка (памяншальнае ад ры́ба (гл.). Метафарычны перанос па знешнім падабенстве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́точка ’рабро ў кошыку’ (КСТ). Відаць, ад вы́тачка з характэрным для поўдня Беларусі пераходам ы > у пасля губных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́точка ж. выто́чванне, -ння ср., вы́тачка, -кі ж.; выво́стрыванне, -ння ср., нато́чванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)