вы́парыцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
вы́паруся |
вы́парымся |
| 2-я ас. |
вы́парышся |
вы́парыцеся |
| 3-я ас. |
вы́парыцца |
вы́парацца |
| Прошлы час |
| м. |
вы́парыўся |
вы́парыліся |
| ж. |
вы́парылася |
| н. |
вы́парылася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
вы́парыся |
вы́парыцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
вы́парыўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вы́парыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ператварыцца ў пару.
Вада выпарылася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (разм.).
Радасць умомант выпарылася.
3. Папарыцца.
В. ў лазні.
|| незак. выпара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і выпа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. выпарэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́парыцца сов.
1. вы́париться;
бялі́зна ~рылася — бельё вы́парилось;
в. ў ла́зні — вы́париться в ба́не;
2. испари́ться, вы́париться;
камфо́ра ~рылася — камфара́ испари́лась
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́парыцца, ‑ру ся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Знікнуць, ператварыўшыся ў пару. Вада выпарылася. // перан. Знікнуць, перастаць існаваць. Стала няўтульна, цёмна і клопатна, і радасць у момант выпарылася. Мележ.
2. Вымыцца ў лазні з парай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́париться вы́парыцца, мног. павыпа́рвацца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выпарэ́нне, -я, н.
1. гл. выпарыцца, выпарыць.
2. звычайна мн. (выпарэ́нні, -яў). Рэчыва, якое выпараецца.
Шкодныя выпарэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́кіпець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -піць; зак.
Выпарыцца ў працэсе кіпення.
Вада выкіпела.
|| незак. выкіпа́ць, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прапа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
1. Выпарыцца, папарыцца як належыць.
2. Правесці які-н. час парачыся.
|| незак. прапа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выпара́цца, ‑аецца.
1. Незак. да выпарыцца.
2. Зал. да выпара́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпа́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выпарыцца.
2. Зал. да выпарваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)