вы́нятак

‘выключэнне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́нятак вы́няткі
Р. вы́нятку вы́няткаў
Д. вы́нятку вы́няткам
В. вы́нятак вы́няткі
Т. вы́няткам вы́няткамі
М. вы́нятку вы́нятках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́нятак, -тку м., разг. исключе́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́нятак, ‑тка, м.

Выключэнне. За.. рэдкім выняткам.. гукапіснае майстэрства ў «Безназоўным» не паддаецца праверцы. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́нятак ’выбар, выключэнне’ (Др.-Падб., КЭС, лаг.). Укр. ви́няток ’выключэнне’, польск. wyjątek ’тс’, чэш. výňatek ’урывак’. Ад формы залеж. дзеепрым. выняты, дзеясл. выняць з суф. ‑ак. Гл. Махэк₂, 231.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́нятка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́нятка вы́няткі
Р. вы́няткі вы́нятак
Д. вы́нятцы вы́няткам
В. вы́нятку вы́няткі
Т. вы́няткай
вы́няткаю
вы́няткамі
М. вы́нятцы вы́нятках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вы́нятка (БРС, Яруш.). Гл. вынятак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

исключе́ние ср.

1. (действие) выключэ́нне, -ння ср.;

2. (уклонение от нормы, отступление от правил) выключэ́нне, -ння ср.; вы́нятак, -тка м.;

без исключе́ния без выключэ́ння;

за (небольши́м) исключе́нием за (невялі́кім) выключэ́ннем (вы́няткам);

составля́ть исключе́ние з’яўля́цца выключэ́ннем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изъя́тие ср.

1. (конфискация) канфіска́цыя, -цыі ж., адабра́нне, -ння ср.; (выемка) вы́емка, -кі ж., вы́нятка, -кі ж.;

2. (из употребления) зня́цце, -цця ср.; (исключение) выключэ́нне, -ння ср.; вы́нятак, -тка м.;

всё без изъя́тия усё без выключэ́ння;

в изъя́тие из о́бщих зако́нов як выключэ́нне з агу́льных зако́наў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)