Вы́нятак ’выбар, выключэнне’ (Др.-Падб., КЭС, лаг.). Укр. ви́няток ’выключэнне’, польск. wyjątek ’тс’, чэш. výňatek ’урывак’. Ад формы залеж. дзеепрым. выняты, дзеясл. выняць з суф. ‑ак. Гл. Махэк₂, 231.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)