Во́ля

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Во́ля
Р. Во́лі
Д. Во́лі
В. Во́лю
Т. Во́ляй
Во́ляю
М. Во́лі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. во́ля
Р. во́лі
Д. во́лі
В. во́лю
Т. во́ляй
во́ляю
М. во́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́ля, -і, ж.

1. Здольнасць ажыццяўляць свае жаданні, пастаўленыя перад сабой мэты.

Сіла волі.

Выхаванне волі.

2. да чаго. Свядомае імкненне да ажыццяўлення чаго-н.

В. да перамогі.

3. Жаданне, патрабаванне.

Дыктаваць сваю волю.

Апошняя в. (запавет).

4. Улада, права.

Гэта ў тваёй волі.

Ваша добрая в. або в. ваша (рабіце, як лічыце патрэбным). На волю лёсу (без падтрымкі, дапамогі, нагляду).

5. Свабода ў праяўленні чаго-н.

Даць волю пачуццям.

Рукам волі не давай (не біся).

6. Свабода, незалежнасць; проціл. няволя.

Змагацца за волю і незалежнасць народа.

7. Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення.

Выйсці на волю.

Выпусціць жураўля на волю.

8. Прастор, прыволле.

Тут дзецям в.

|| прым. валявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 4 знач.).

Валявыя рашэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́ля в разн. знач. во́ля, -лі ж.;

си́ла во́ли сі́ла во́лі;

во́ля наро́да — зако́н во́ля наро́да — зако́н;

после́дняя во́ля апо́шняя во́ля, апо́шняе жада́нне;

дать во́лю своему́ чу́вству даць во́лю сваі́м пачу́ццям;

ы́пустить) на во́люы́пусціць) на во́лю;

по до́брой во́ле па до́брай во́лі;

лю́ди до́брой во́ли лю́дзі до́брай во́лі;

дава́ть во́лю дава́ць во́лю;

дать во́лю рука́м даць во́лю рука́м;

на во́лю ро́ка на во́лю лёсу;

во́ля ва́ша во́ля ва́ша.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́ля ж., в разн. знач. во́ля; (вольная жизнь — ещё) приво́лье ср.;

в. наро́да — зако́нво́ля наро́да — зако́н;

у ва́шай во́лі — в ва́шей во́ле;

вы́йсці на во́лю — вы́йти на во́лю;

тут дзе́цям в. — тут де́тям приво́лье;

во́льнаму в. — во́льному во́ля;

в. ва́шаво́ля ва́ша;

дава́ць во́лю — (каму) дава́ть во́лю (кому); потака́ть (кому);

даць во́лю рука́м — дать во́лю рука́м;

жале́зная в. — желе́зная во́ля;

лю́дзі до́брай во́лі — лю́ди до́брой во́ли;

на во́лю лёсу — на во́лю ро́ка; на произво́л судьбы́;

даць во́лю сляза́м — дать во́лю слеза́м;

даць во́лю сваі́м пачу́ццям — дать во́лю свои́м чу́вствам;

твая́ (яго́ і г.д.) до́брая в. — твоя́ (его́ и т.д.) до́брая во́ля;

па до́брай во́лі — по до́брой во́ле;

апо́шняя в. — после́дняя во́ля;

бо́жая в. (ла́ска) — а) во́ля бо́жья; б) ми́лость бо́жья;

браць во́лю — (над кім) брать во́лю (над кем);

во́льнаму в., шалёнаму по́лепосл. во́льному во́ля, а шально́му по́ле;

языко́м мялі́, а рука́м во́лі не дава́йпогов. языко́м мели́, а рука́м во́ли не дава́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́ля, ‑і, ж.

1. Свядомае і мэтанакіраванае рэгуляванне чалавекам сваёй дзейнасці. Сіла волі. Цвёрдая воля. □ І сэрцы, і воля, І думы народа Злучыліся ў плыні адной. Колас. Пад дажджом, на ветры і холадзе працавалі маладыя будаўнікі, гартуючы сваю волю і выпрабоўваючы вытрымку. Грахоўскі. // да чаго. Упартае імкненне дасягнуць чаго‑н. Воля да перамогі. □ Не зламала вайна ды і не магла зламаць волі савецкіх людзей да жыцця, іх веры ў будучыню. Краўчанка.

2. Жаданне, патрабаванне. Дыктаваць сваю волю. Апошняя воля. Не па сваёй волі. □ Дзікі крык вырваўся сам проці волі Васіля. Колас.

3. Улада, права. Тут ужо ваша воля. □ [Юрка] перастаў адчуваць матчыну волю над сабою. Карпаў.

4. Свабода, незалежнасць; проціл. няволя. І ўсё, што ў нас святога ёсць — Радзіма, воля, слава, чэсць, — Мы пранясём праз гром, агонь. Колас. Ідзі пад сцягам баявым За волю ў бой крывавы. Бялевіч.

5. Гіст. Вызваленне ад прыгоннай залежнасці. Купіць волю.

6. Магчымасць дзейнічаць самастойна.

7. Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення. Выйсці на волю. Выпусціць жураўля на волю.

8. Прастор, прыволле, раздолле. Рэкі разбурылі прыстасаванні, якімі людзі запаланілі іх, і вырваліся на волю. Самуйлёнак. Такая шыр бязмежная,.. Што крок, то волі знак! Колас.

•••

Вольнаму воля гл. вольны.

Вольная воля — нічым неабмежаваная свабода.

Воля ваша — рабіце, як лічыце патрэбным.

Даць волю каму-чаму гл. даць.

Даць волю рукам гл. даць.

Жалезная воля — непахісная, нязломная воля.

Людзі добрай волі гл. людзі.

На волю лёсу — без падтрымкі, без дапамогі, без нагляду.

Па добрай волі, добрая воля — без прымусу, добраахвотна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́ля1 (БРС, Бяльк., Юрч., КТС, Шат., КЭС). Рус. во́ля, укр. во́ля, ст.-рус., ст.-слав. волꙗ, польск. wola, ст.-польск. wolá, чэш. vůle, славац. voľa, балг. во́ля, макед. волја, серб.-харв. во̏ља, славен. vólja, в.-луж., н.-луж. wola. Прасл. volʼa. Роднаснае літ. valià ’тс’, лат. vaįa ’сіла, улада’, ст.-ісл. val н. р., ст.-в.-ням. wala ж. р. ’выбар’, н.-в.-ням. Wahl ’тс’, wollen ’хацець’, ст.-інд. váraḥ ’жаданне, выбар’, авест. vāra‑воля, адбор’, кімр. guell ’лепей’ і звязана, такім чынам, чаргаваннем са ст.-слав. велѣти, рус. довлеть, велеть (Траўтман, 348 і наст.; Праабражэнскі, 1, 95; Фасмер, 1, 348; Махэк₂, 704; Шанскі, 1, В, 157 і наст.).

Во́ля2 ’валляк’ (Гарэц., Яруш., Шат., Юрч., КЭС, Бес., Сцяшк., З нар. сл., Шатал.), во́ле (Нас., Бяльк., Шатал.), во́лье (Янк. Мат., Сержп., Грам. 54), во́ло (Клім.). Гл. валлё.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ля-Крупіцы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Во́ля-Крупіцы́
Р. Во́ля-Крупіцо́ў
Д. Во́ля-Крупіца́м
В. Во́ля-Крупіцы́
Т. Во́ля-Крупіца́мі
М. Во́ля-Крупіца́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

валявы́ гл. воля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарадаво́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м. (гіст.).

Член тайнай палітычнай арганізацыі «Народная воля».

|| прым. нарадаво́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)