вандро́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вандро́ўка вандро́ўкі
Р. вандро́ўкі вандро́вак
Д. вандро́ўцы вандро́ўкам
В. вандро́ўку вандро́ўкі
Т. вандро́ўкай
вандро́ўкаю
вандро́ўкамі
М. вандро́ўцы вандро́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вандро́ўка ж.

1. стра́нствование ср.;

2. кочева́ние ср., кочёвка, коче́вье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вандро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Тое, што і вандроўніцтва. Дарога была недалёкай, і Стась нават шкадаваў, што так хутка канчалася яго вандроўка. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

путеше́ствие падаро́жжа, -жжа ср.; вандрава́нне, -ння ср.; вандро́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кочева́ние ср.

1. качава́нне, -ння ср.;

2. вандрава́нне, -ння ср., вандро́ўка, -кі ж.; см. кочева́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кочёвка ж.

1. (кочевье) качэ́ўе, -чэ́ўя ср.;

2. (действие) качава́нне, -ння ср.; вандро́ўка, -кі ж., вандрава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коче́вье ср.

1. (стоянка кочевников) качэ́ўе, -чэ́ўя ср.;

2. (кочевание) качава́нне, -ння ср.;

3. вандрава́нне, -ння ср., вандро́ўка, -кі ж.; см. кочева́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падарожжа, дарога, вандроўка, вандраванне, вандроўніцтва, паломніцтва, паездка, плаванне, рэйс

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нялёгкі, ‑ая, ‑ае.

1. Значны па вазе, даволі цяжкі. Воз нялёгкі Па гразі Па калодкі грузне. Крапіва.

2. Які патрабуе шмат энергіі, сіл; цяжкі. Праца была нялёгкая. Хто не ведае працы балагола?.. Гартны. Паход цэлым атрадам быў нялёгкім, асабліва таму, што пяхота ўвесь час замаруджвала ход конніцы. Брыль. // Такі, якога можна дасягнуць шляхам вялікіх намаганняў, з вялікай цяжкасцю. Тры нялёгкія заданні Мне жыццё дало: На начной дарозе дальняй Адшукаць святло; Скласці песню на той мове І на той зямлі, Над якой у час суровы Буры прагулі; Пакідаючы краіну з сонцам веснавым, Сад квітнеючы пакінуць Па шляху сваім. Танк. // Які звязаны з цяжкасцямі. Рая з наіўнасцю пераймае ўсё, што робіць гэтая спрактыкаваная жанчына, — вучыцца нескладаным, але і нялёгкім абавязкам маці. Шамякін. Усё жыццё — нялёгкая вандроўка. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)