Вы́ручыць (БРС, Бяльк., Яруш.). Рус. вы́ручить, укр. ви́ручити. Ст.-рус. вытворнае з прыст. вы‑ ад згубленага ручити ’паручыцца’, якое ад рука (Сразнеўскі, 3, 200). Булахоўскі (Деэтимологизация, 187) лічыць, што зыходным быў вобраз ’падаць руку выратавання’. Значэнне ’выручыць грошы’ ўзнікла лексіка-семантычным спосабам на базе першага значэння і, як лічыць Булахоўскі (там жа), праз прамежкавае прадстаўленне ’выратавацца ад страты’ (Шанскі, 1, В, 231).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арэ́хаўка ’птушка Nucifraga caryocatactes’. Назва па сувязі з выкарыстаннем арэхаў у ежу і іх хаваннем у зямлю (БелСЭ). Параўн. паралельную рускую назву: кедровка. Булахоўскі, ВСЯ 1, 1948, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́біць (БРС). Рус. голу́бить, укр. голу́бити. Паводле Шанскага (1, Г, 121), усх.-слав. утварэнне — гэта вытворнае ад назвы птушкі *golǫbь (параўн. і Булахоўскі, Семас. этюды, 170). Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 427.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лічы́нка ’чарвякі, насякомыя, рыбы і інш. у пачатковай стадыі развіцця’ (ТСБМ) запазычана з рус. личинка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якое ў выніку дээтымалагізацыі развілося з личина ’маска’ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 348).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапяту́шка (трэпету́шка) ‘жаваранак, Alauda arvensis vel arborea’ (Мат. Гом.), параўн. укр. дыял. трепету́ха, трепещу́к ‘палявы жаўранак’. Да трапята́ць (гл.). Матывацыя: хуткае трапятанне птушкі крылцамі (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 222; ЕСУМ, 5, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзёры (БРС). Беларускае пераўтварэнне слав. bъdrь. Гэта форма пранікла і ва ўкр. мову (бадьо́рий). Гл. Булахоўскі, Питання, 165 (але Ляпуноў, НЗбЛен., III, 1–2, крыніцай укр. слова лічыць паўд.-рус. гаворкі). Параўн. яшчэ бел. бо́дзер ’храбры, бойкі’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́ськаць ’падбухторваць, павучаць; цкаваць’ (Яўс.). Ад вусь, усь ’вокліч, якім нацкоўваюць сабак’, рус. усь ’тс’, укр. усь ’тс’, па паходжанню алегра-форма ад кусь (‑кусі) (Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1 (1949), 187; адносна суфіксацыі гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 67 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галубы́ ’блакітны’ (Сцяшк. МГ). Рус. голубой, укр. дыял. голуби́й лічацца ўтварэннем ад *golǫbь ’голуб’ (па блакітнаму колеру пер’я). Гл. Булахоўскі, Семас. этюды, 170; Фасмер, 1, 432; Шанскі, 1, Г, 121–122. У бел. мове гэта назва колеру даволі рэдкая. Больш звычайнае запазычанне з польск. блакітны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́зка1 ’трыножак’, ’сажань’ (Мат. Гом.). Гл. казан.

Ко́зка2 ’бакас’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. козарка ’від дзікай гусі’, рус. казара, казарка ’тс’. Магчыма, цюркскага паходжання (тур. kaz ’гусь’) (Булахоўскі, 3, 238). Параўн. ЕСУМ, 2, 340.

Ко́зка3 ’грыб саркадон чарапічны’ (ТС). Гл. каза6.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́ўтрік ’снеданне’ (Бяльк.). З рус. завтрак ’тс’, якое разглядаецца як другаснае значэнне слова, што першасна азначала ’тое, што будзе пасля раніцы (утра)’. Шанскі, 2, З, 22. Завтрак са ст.-рус. заутрокъ, завтрокъ ад заутра (гл. заўтра). Фасмер, 2, 73; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 357; Лекс. Палесся, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)