блашчы́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. блашчы́ца блашчы́цы
Р. блашчы́цы блашчы́ц
Д. блашчы́цы блашчы́цам
В. блашчы́цу блашчы́ц
Т. блашчы́цай
блашчы́цаю
блашчы́цамі
М. блашчы́цы блашчы́цах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блашчы́ца, ‑ы, ж.

Абл. Клоп. У пакоі пахла састаялаю духатою, сухою раструшчанаю вапнаю і блашчыцамі. Скрыган. Сядзіць, як блашчыца ў шчыліне. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Блашчы́ца1 ’клоп’ (Жд., Янк. БП, Сцяц., Сцяшк. МГ, Янк. I, Інстр. II, Выг. дыс., Арх. Бяльк., слонім.). Параўн. яшчэ блашы́ца ’клоп’ (Сцяшк.) і блашчы́ца ’блыха’ (Янк. II). Рус. дыял. блощи́ца ’клоп’, укр. блощи́ця ’клоп; блыха’, ёсць два тлумачэнні: 1) зыходнае *bloščica, слова, утворанае ад асновы *blosk‑, роднаснай з балт. *blaska ’плоскі’ (параўн. літ. blãkė ’клоп’, лат. blakts ’тс’). Так Бернекер, 62; 2) зыходнае *ploščica ад *plosk‑ ’плоскі’ (параўн. ст.-рус. площица ’вош’, рус. дыял. площи́ца ’тс’, польск. płoszczyca ’клоп’), а пачатковае б‑ з’явілася пад уплывам слова *blъcha ’блыха’. Так Брандт, РФВ, 21, 209; Развадоўскі, RS, 2, 108. Гл. яшчэ Брукнер, 419; Фасмер, 1, 177; Рудніцкі, 149 (услед за Аганоўскім), лічыць, што bloščica — утварэнне суфіксам ‑ica ад blъšьka (памяншальнае ад *blъcha: bloščica < *blъch‑ьk‑ica).

Блашчы́ца2 ’блыха’ (Янк. II). Відавочна, семантычная кантамінацыя першаснага блашчы́ца ’клоп’ і блыха́ (блаха́?). Параўн. і блашы́ца ’клоп’. Ва ўкр. мове блощи́ця ’клоп’, але і ’блыха’. Не выключаецца (паколькі этымалогія слова *bloščica ’клоп’ няясная), што мае рацыю Рудніцкі, 149, які думаў пра паходжанне *bloščica ’клоп’ < *blošьčica (< blъš‑ьka + суф. ‑ica; усё ад *blъcha), г. зн., што першасным значэннем было ’блыха’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блашы́ца ’клоп’ (Сцяшк.). Магчыма, фанетычнае ўпрашчэнне слова блашчы́ца ’клоп’ (гл.). Але хутчэй за ўсё кантамінацыя з словам блыха́ (дыял. блаха́?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клоп; блашчыца (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Плашчы́ца, плошчы́ця (płoščya) ’клоп’ (Тарн.), параўн. польск. сілез. płoščyca, płoščka ’тс’; ст.-польск. płoszczyca (< *plosčica, Банькоўскі, 2, 628). Да плоскі, пласкі ’сплюснуты’, параўн. блашчыца ’клоп’ (гл.), параўн. яшчэ ст.-рус. площица ’клоп’, якое Німчук (Давньорус., 222) выводзіць з плоск‑ыи.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блашчынец, блашчычнік ’расліна звычайны лянок, Linaria vulgaris Mill.’ (Кіс.). Бясспрэчна, да блашчы́ца ’клоп; блыха’ (гл.). Магчыма, як сродак супраць блох або клапоў (расліна досыць ядавітая, гл. Нейштадт, Определитель, 492). Параўн. яе назвы ў іншых мовах, напр., славац. svinský chreň (для абмывання парасят); чэш. дыял. morová zelina (гл. Махэк, Jména rostl., 211).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)