безгало́вы, -ая, -ае.

1. Які не мае галавы, пазбаўлены галавы.

Б. селядзец.

2. перан. Някемлівы, неразумны (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безгало́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. безгало́вы безгало́вая безгало́вае безгало́выя
Р. безгало́вага безгало́вай
безгало́вае
безгало́вага безгало́вых
Д. безгало́ваму безгало́вай безгало́ваму безгало́вым
В. безгало́вы (неадуш.)
безгало́вага (адуш.)
безгало́вую безгало́вае безгало́выя (неадуш.)
безгало́вых (адуш.)
Т. безгало́вым безгало́вай
безгало́ваю
безгало́вым безгало́вымі
М. безгало́вым безгало́вай безгало́вым безгало́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

безгало́вы в разн. знач. безголо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безгало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае галавы; пазбаўлены галавы.

2. перан. Пра чалавека з невялікімі разумовымі здольнасцямі. Вось сапраўды, Калі хто безгаловы, Таго не выратуе ад бяды І мудрае, ад сэрца слова. Валасевіч. // Няўважлівы, рассеяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безгла́вый безгало́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пустагало́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Бесталковы, безгаловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безголо́вый в разн. знач. безгало́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бэ́збаш ’вэрхал, гармідар’ (палес., КЭС). Ст.-укр. безбашный, безбаш (з XVII ст., Цімчанка), укр. бе́збеш ’без мэты, без парадку’. Здаецца, запазычанне з тур. мовы (магчыма, калька): да тур. baş ’галава’ (параўн. яшчэ başsizбезгаловы, безначальны, без кіраўніцтва, неабмеркаваны’). Гл. Краўчук, ЛБ, 8, 71–72 (там і прыклады з помнікаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бак ’ахапак ільну, вынесенага з сушні за адзін раз для апрацоўкі’ (Мат. АС, Шкл.), ба́бык, аба́бак ’малая ўкладка снапоў на полі’ (ДАБМ, 877). Мабыць, таго ж паходжання, што і аба́бак (гл.) ’мэндлік’. Але гэта не зусім яснае ўтварэнне. Хутчэй за ўсё назва аба́бак ’мэндлік’ была перанесена на ’ахапак ільну’ (а аба́бак ’мэндлік’, мабыць, аддзеяслоўнае ўтварэнне: абабіцца ’стаць падобным да бабы’, параўн. ба́ба ў значэнні ’круглыя, вялікія прадметы’; да марфалогіі параўн. Мяркулава, Очерки, 176–177).

Бабак, бабака ’дурань, безгаловы’ (Інстр. лекс.). Напэўна, метафарычнае ўжыванне слова бабак ’байбак, бабак’. Параўн. рус. байба́к ’байбак, непаваротлівы, лянівы і дурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурны, неразумны, безразважны, вар'яцкі; дурацкі, дурачыны, прыдуркаваты, бязмозгі, безгаловы, тупагаловы, цвердалобы, недапечаны, ідыёцкі (разм.); тупы, пусты (перан.) □ не ў сваім розуме, не пры сваім розуме

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)