Бедрык ’божая кароўка’ (Інстр. лекс., З жыцця). Укр. бе́дрик. Параўн. польск. biedronka, biedrunka, biedrzonka, чэш. bedruňka ’тс’. У славян і іншых народаў ёсць павер’е, што Coccinella — гэта ’божая жывёліна’ (параўн. бел. бо́жая каро́ўка, рус. бо́жья коро́вка, польск. krówka Matki Boskiej, ням. Herrgottkühlein, Herrgottschäfchen і г. д.). Таму бедрык, відавочна, звязана семантычна з такімі назвамі, як польск. biedroń ’стракаты вол’, biedrona ’стракатая карова’ і г. д. (аб польскіх назвах гл. Слаўскі, 1, 32; Саднік-Айцэтмюлер, 4, 262–263). Першапачаткова бедрык — гэта ’стракатая жывёліна’. Тып bedr‑: petr‑ (параўн. яшчэ бел. петрык, укр. пе́трык ’божая кароўка’) у карпацкай зоне займае «паўночны арэал», а на поўдні выступае babr‑, bobr‑, papar‑ і г. д. (параўн. укр. бабру́н, папару́за ’божая кароўка’; з неслав. моў — рум. buburúză і г. д.). Параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 124. Змешваць абодва тыпы (як гэта робіць Махэк₂, 50; Каламіец, Мовознавство, 1967, № З, 50–51) наўрад ці можна. Не выключаецца, што наогул мы тут маем справу з старым субстратным словам (з пазнейшай ад’ідэацыяй да bedr‑ ’сцягно’). Лант (Language, 29, 128–133) зыходзіў з і.-е. *bhed‑r‑ (параўн. санскр. bhadraḥ ’удача, шчасце; спрыяльны’). Сюды і бедру́нка ’Scarabeus auratus’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́дарка-Фёдарко ’божая кароўка’ (Сцяшк. Сл.), То́дор ’тс’ (пін., З жыцця). Ад Тодар і Фёдар шляхам збліжэння з Фэ́дрык ’тс’ ад бе́дрык ’божая кароўка’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бедронка ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Паколькі такі тып утварэння (на ‑онка) не характэрны для ўсх.-слав. моў (дакладней, для бел. і ўкр.), дзе выступае бедрык (гл.), то трэба меркаваць, што гэта запазычанне з польскай мовы (параўн. польск. biedronka, таксама biedrunka, параўн. і чэш. bedruňka). Польск. слова звязана з назвамі кароў biedrona, biedrawa, biedrula, гл. Слаўскі, 1, 32; Саднік-Айцэтмюлер, 4, 262–263 (параўн. бо́жая каро́ўка, ням. Herrgottkühlein і г. д.). Іначай аб паходжанні польск. слова Лант, Language, 29, 128–133. Гл. бедрык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́трык, пэ́трік ’божая кароўка сямікрапінкавая, Coccinella’ (З жыцця; Нікан.; асіп., Сл. ПЗБ; ельск., Мат. Гом.; ТС; палес., ЛА, 1). Сюды ж петрачок ’тс’ (докш., ЛА, 1; Шатал., З жыцця, 170). Другасна асэнсаванае ў сувязі з імем апостала Пятра зыходнае бе́дрык ’тс’ (гл.); адпаведнае літ. petrẽlė ’тс’ калькуе мадэль ’маленькі Пётр’ > ’божая кароўка’ (Трубачоў, Этимология–1975, 12).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бароўка ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Паколькі параўнанне з бор ’лес’ не мае сэнсу, то хутчэй за ўсё можна бачыць тут аснову бар‑, якая служыць для падзывання авечак. Параўн. бел. бар‑бар (ДАБМ, № 305), рус. бар‑бар, барь‑барь, баря‑баря; ба́рька ’авечка’, ба́ря ’баран’. Божая кароўка часта называецца (божым) баранчыкам, (божай) авечкай. Параўн. чэш. berunka, beruška, ням. Herrgottschäfchen. Літ-py гл. пад бе́дрык. Параўн. і буроўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́тра-паўла ’божая кароўка, Coccinella septempunctata’ (брасл., ЛА, 1), Пётра–Паўла (міёр., брасл., З жыцця, 169). Другасна збліжаная з імёнамі апосталаў Пятра і Паўла назва, якую нельга адрываць ад бедрык ’тс’ (гл.) (Трубачоў, Этимология–1975, 12). Сюды ж пе́транка ’божая кароўка, Coccinella’ (Сцяшк. Сл.). Суфікс ‑ка, як у іншых ласкальных назвах насякомага: кароўка, андрэйка, бедарка, матрунка, кандратка і інш. (гл. Шаталава, З жыцця, 166–178). Параўн. пе́трык (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)