археты́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. археты́п археты́пы
Р. археты́па археты́паў
Д. археты́пу археты́пам
В. археты́п археты́пы
Т. археты́пам археты́памі
М. археты́пе археты́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

археты́п м. архети́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

археты́п, ‑а, м.

1. Самы старажытны рукапіс твора, які служыць першакрыніцай для наступных копій. // Першы адбітак друкаванага выдання.

2. Спец. Старажытнейшая, першапачатковая форма слова.

[Грэч. archétypon — першавобраз, арыгінал, першаўзор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архети́п зоол., лингв. археты́п, -па м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кло́мля ’рыбацкая снасць, лавушка з адкрытым заходам’ (ТСБМ, Мат. Гом., Янк. I, Сл. паўн.-зах., Крыв., Сцяшк., Нар. лекс., Сцяц.). Укр. кімля, климля, кломля, рус. (зах.) кломля ’тс’, серб.-харв. кло̏ња ’пастка для птушак’, славен. klȏnja ’тс’, польск. kłomia, kłonia ’тс’, славац. kloňa ’кошык для квахтухі’. Пералічаныя паралелі можна аб’яднаць у адзін архетып klomьnja, які лічыцца роднасным з гоц. hlamma ’пастка’ (Махэк₁, 206). Бернекер (1, 522) звязвае гэту групу слоў з прасл. kloniti, што неверагодна як з фанетычнага боку (дублет польск. kłomia/kłonia), так і з семантычнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ркаць (пра крык варон), укр. каркати, рус. каркать ’тс’. Іншаславянскія паралелі маюць іншую фанетычную структуру і шэраг іншых значэнняў, якія суадносяцца толькі як гукапераймальныя: чэш. krkáti ’адрываць’, славац. kŕkať ’квакаць’, польск. karkać ’кудахтаць’, серб.-харв. kŕkati ’хлябтаць’, славен. kȓkati ’гудзець’ (аб пчолах). Агульная форма гэтых заходне- і паўднёваславянскіх слоў: kъrkati. Маюць бліжэйшую паралель у літ. kūrkti ’квакаць’. Што датычыцца ўсходнеславянскіх паралелей, то для іх нельга дакладна рэканструяваць архетып. Мы дапускаем karkati, якое цяжка суаднесці з kъrkati, з аднаго боку, і з літ. kar̃kti ’кудахтаць’, з другога; у якасці паралелі да апошняй літоўскай формы мы б чакалі бел. *карокаць і ўсх.-слав. паралелі з поўнагалоссем (Слаўскі, 2, 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калі́б умоўны злучнік (паўн., КЭС; Нас., Рад., Сержп. Грам.), кылі́п ’каб’ (чавус., Нар. сл.). Карскі адзначаў і ст.-бел. кыліб. Як злучэнне ёсць адпаведнае ўкр. коли‑б(же). У рус. гаворках зах.-бран. кали б (фактычна беларускае, у Растаргуева), Даль адзначыў коли‑бы, да якога Бадуэн дэ Куртэнэ дадае яшчэ коли‑ба, кыли‑б (апошняе — смал.). СРНГ падае яшчэ з архіўных матэрыялаў Сразнеўскага смал. колиб, падпарадкавальны злучнік. Гэты факт разам з бел. кыліп дазваляе меркаваць аб лакальнай семантычнай інавацыі ў магілёўскіх і смаленскіх гаворках. Прыведзеныя матэрыялы даюць магчымасць рэканструяваць усх.-слав. структуры коли‑б. Што датычыць рус. коли‑бы, коли‑ба, не вельмі ясна, ці сапраўды гэтыя формы дазваляюць рэканструкцыю архетыпа коли‑бы (такую праформу дае ESSJ SG, 2, 360). Архетып koli‑by прапанаваны як больш архаічны (‑by, аснова аорыста, < byti), аднак, зыходзячы з фактычнага матэрыялу, не выключана, што старыя формы з’яўляюцца рэгіяналізмамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клані́ць ’схіляць’ (Яруш.). Укр. клонити, рус. клонить ’тс’, ст.-слав. клонити, балг. клоня, серб.-харв. клонити, славен. klóniti ’тс’, польск. kłonić, чэш. klonili, славац. klonil’ в.-луж. kłonić, н.-луж. klonis ’тс’. Прасл. klonili мае дублетнае ўтварэнне słonili (параўн. бел. сланіць ’прыхіляць’). Цяжкасць генетычнай ідэнтыфікацыі kłonili і słonili зводзіцца да немагчымасці тлумачэння k < k, калі s < ß. Для прасл. slonili прапануюцца наступныя паралелі — літ. šlieti ’прыхіляць’, ст.-англ. hlinian ’тс’, ст.-інд. śrayte ’тс’, ст.-грэч. κλένω ’тс’, лац. dinare ’тс’ (Брукнер, 500). Для прасл. klonili менш надзейная паралель — літ. klonys даліна’ (Буга, Rinkt., II, 297; Атрэмбскі, LP, I, 136) і ў ліку іншых варыянтаў асновы — літ. ätkalas ’прыстаўлены, прыхілены’, ст.-ісл. hallr ’схіл, адхон’ (Фрэнкель, 210–211). Гэтыя дзве групы індаеўрапейскіх адпаведнікаў можна звесці да адной, калі прыняць для яе архетып *(s) kel‑(s) klei‑. Аб тым, што такая магчымасць існуе, сведчыць наступная група лексем: ст.-ісл. skjalgr пахілены, касы’, ст.-грэч. σκολιός ’крывы, сагнуты’. Параўн. таксама ст.-грэч. σκελλός ’крываногі’ (< *(s)kel‑)t літ. šleivas ’тс’ (< *(s) kiel·) і літ. kleivas ’тс’ (< * (s) klei‑). Гэтыя прыклады пацвярджаюць двайны рэфлекс пачатковага індаеўрапейцам (s) ß: (s) k і k (Мартынаў, Слав. акком., 150–151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калі́ прысл., злучн. у розных значэннях (ТСБМ, Бяльк., Грыг., Мал., Нас., Нік. Напаў., Нік., Оч., Сержп., Сержп. Прымхі, Радч., Шат., Сл. паўн.-зах., ТС (колі)). Укр. коли, рус. коли, коль, ст.-чэш. koli, славен. koli, балг. уст. коли, ст.-слав. коли. Прасл. koli/kole, падрабязна аб фіксацыях і формах у слав. мовах гл. ESSJ SG, 2, 356–360. Там жа мяркуецца, што слова ўтворана ад і.-е. займеннай асновы *ku̯o‑ (аб якой падрабязна гл. пад хто), пашыранай i‑ партыкулай. Пры гэтым, верагодна, структура была ўтворана яшчэ ў даславянскі перыяд, паколькі ў літ. мове адзначаюць як надзейныя паралелі kõl, kõlei (дыял. kõlaik) ’як доўга, пакуль’. Больш праблематычная сувязь з лац. quālis, ’які’, грэч. πηλίκος, якая прымалася шэрагам этымолагаў, нягледзячы на фармальную перашкоду. Калі дапусціць такую сувязь для і.-е. перыяду, неабходна аднавіць архетып *ku̯ā‑, што прымусіла Покарнага (1, 646) рэканструяваць праформу *ku̯o/ku̯a‑, аднак апрача фармальнай перашкоды ёсць яшчэ і семантычныя. Што датычыць іншых і.-е. паралелей, неабходна згадаць яшчэ прапанову Махэка₂, 269, які не сумняваўся ў тоеснасці слав. утварэння і ст.-інд. ‑khálu. Апошняе звычайна ўжываецца пасля займеннікаў, параўн. na khálu ’зусім не’ і ніколі, чэш. nikoli. Гэта прапанова патрабавала б раздзялення як генетычна розных функцыянальных варыянтаў слав. koli, што не здаецца правільным. Параўн. яшчэ іншыя меркаванні адносна архетыпу ў ESSJ S J, 2, 360.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карма́1 ’задняя частка карабля’, укр. корма, рус. корма ’тс’, ст.-слав. кръма, балг. кърма, серб.-харв. кр́ма ’рулявое вясло’, славен. kŕma ’тс’. Слова, відаць, праславянскае. Яго архетыпkъrma ’рулявое вясло’. Параўн. ст.-слав. кръмчии ’кормны, рулявы’, кърмило ’руль’. Існуе гіпотэза аб старажытнагрэчаскіх сувязях гэтай групы слоў. Параўн. ст.-грэч. πρύμνη ’карма’. Марфалогія і семантыка славянскага і грэчаскага слоў супадаюць, але фанетыку вытлумачыць цяжка. Такія змены ў фанетыцы могуць узнікнуць у працэсе запазычання і адаптацыі. Больш пераканаўчая грэчаская паралель: κορμός ’вясло’ (Гесіхій) (κορμός ναυτικός). Не выключаны таксама палеабалканскі характар гэтых слоў, роднаснасць іх і πρύμνη (*k​ > π або κ у розных дыялектах). Ва ўсякім разе гэта слова, як і назва карабля ў цэлым (гл. карабель), магла мець палеабалканскую моўную крыніцу (Бернекер, 668; Пэрсан, Beitr., 172).

Карма́2 ’сярэдняя частка невада ў выглядзе доўгага вузкага мяшка, куды пападае рыба пры лоўлі, куль’ (ТСБМ, Касп., З нар. сл., Яшк., Нік., Мат. АС), рус. корма ’мяшок невада’. Сабалеўскі (ЖМНП, 1886, сент., 151) бачыў сувязь з карман ’кішэня’ (гл.), якое, аднак, само патрабуе этымалагічнага тлумачэння.

Карма́3 ’затока, завадзь у форме рукава’, ’выступ сушы ў выглядзе паўвострава, які ўразаецца ў балота’ (Яшк.). Семантычная сувязь з папярэднім словам відавочная. Агульная сема для карма2 і карма3 — ’куль, мяшок, рукаў’, але этымалагічнага рашэння пакуль што няма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)